Марксізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «о»
Радок 4:
[[Файл:Karl Marx.jpg|Карл Маркс|міні|150пкс]]
{{Сацыяльнае хрысьціянства}}
'''Марксі́зм''' узьнік у XIX стагодзьдзі разам з умацаваньнем індустрыялізацыі ў Заходняй Эўропе. Спачатку ўяўляў сабою крытыку клясычнай эканамічнай думкі. [[Карл Маркс]] ([[1818]]—[[1883]]) аналізаваў зьявы, якія датычыліся вытвoрчасьцівытворчасьці, сілаў вытворчасьці, адносінаў у кантэксьце працэсу вытворчасьці, формаў вытворчасьці. Адметны змагар за [[камунізм]] — грамадзтва, дзе пануе роўнасьць, дзе не існуюць дзяржавы ды межы, дзе няма [[капіталізм]]у, дзе кожны дае ў залежнасьці ад таго што мае, а атрымлівае ў залежнасьці ад сваіх патрэб.
Фундамэнтам марксізму зьяўляецца міжклясавая барацьба. Галоўным крытэрам — дзяленьнем на клясы зьяўляецца маёмасьць. [[Спэкулянт]] жыве са сваіх зьберажэньняў. [[Капіталіст]] — гаспадар апарату вытворчасьці. [[Пралетар]] — гаспадар сваёй толькі працоўнай сілы (якую ён прадае капіталісту). Адной маёмасьці не хапае (міжвольныя клясы). Трэба яшчэ каб існавала пачуцьцё належыць той ці іншай клясе (клясы для сябе). Сяляне напрыклад зьяўляюцца міжвольнай клясай таму, што маюць аднолькавы тып маёмасьці (зямля), але не адчуваюць, што належаць адзінай клясе і таму ня могуць згуртавацца, каб адстойваць свае інтарэсы.