Ян Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
 
Радок 29:
|Колер загалоўку =
}}
'''Ян Абрамовіч''', таксама '''Ян Абрагамовіч''' (?  — [[19 красавіка]] [[1602]])  — дзяржаўны дзяяч [[ВКЛ]]. З шляхецкага роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]]. Бацька [[Мікалай Абрамовіч|Мікалая Абрамовіча]].
 
== Палітычная дзейнасьць ==
Сын [[Абрам Езафовіч|Абрама Езафовіча]]. Выхоўваўся пры двары [[Мікалай Радзівіл «Руды»|Мікалая Радзівіла Рудога]]. Падтрымліваў кальвінскую галіну [[Радзівілы|Радзівілаў]] і іх апазыцыйную да [[Польшча|Польшчы]] палітыку. Удзельнічаў у [[Інфлянцкая вайна 1558—1583 гадоў|Інфлянцкай вайне]]. [[Вільня|Віленскі]] войскі ў [[1570]] і падваявода ў [[1572]]—[[1589]], прэзыдэнт [[Дорпат|дорпацкі]] ў [[1589]]—[[1601]]. Староста [[Ліда|лідзкі]] ад [[1579]] й [[вэндэн]]скі ад [[1589]]. На сойме [[1585]] дамагаўся ўключэньня [[Інфлянты|Інфлянтаў]] у склад ВКЛ. Ваявода [[Менскае ваяводзтва|менскі]] [[1593]]—[[1596]] і [[Смаленскае ваяводзтва|смаленскі]] ад [[1596]] (абедзьве пасады атрымаў дзякуючы [[Крыштап Радзівіл Пярун|Крыштапу Радзівілу Перуну]]). У [[1596]] выступаў супраць узначальваньня віленскае дыяцэзіі палякам [[Бэрнард Мацяёўскі|Бэрнардам Мацяёўскім]].
 
== Погляды й грамадзкая дзейнасьць ==
Адзін з кіраўнікоў [[кальвінізм|кальвіністаў]] у ВКЛ, быў таксама шчыльна зьвязаны з праваслаўнымі (у т.л.тым ліку з князем [[Канстантын Астроскі (малодшы)|Канстантынам Астроскім]]). Ягоная жонка Ганна Дарота з [[Валовічы|Валовічаў]] была апякункай віленскага праваслаўнага Сьвятадухава брацтва. У [[1581]] уступіў у канфлікт зь [[віленская дыяцэзія|віленскім біскупа]] [[Юры Радзівіл (біскуп)|Юр'емЮр’ем Радзівілам]] адносна юрысдыкцыі біскупа ў справах веры. Удзельнічаў у дыскусіях зь [[езуіты|езуітамі]] ў Вільні ў [[1585]] і [[1599]], у дысыдэнцкіх зьездах у [[торунь|Торуні]] ў [[1595]] і ў Вільні ў [[1599]]. У сваім маёнтку [[Варняны]] ў [[Віленскі павет|Віленскім павеце]] (валодаў ад [[1587]]) збудаваў кальвінскі збор, школу й шпіталь. Напісаў кнігу «''Меркаваньне ліцьвіна пра куплю таньней збожжа й больш дарагі продаж''» (''Zdanie Litwina, o kupczy taniej zboża a drogiej sprzedaży''; [[1595]]). Апякаў [[Андрэй ВоланВолян|Андрэя ВоланаВоляна]] й [[Ян Радван|Яна Радвана]], якога схіліў да напісаньня паэмы «Радзівіліяда». Сваім коштам выдаў кальвінскі катэхізмкатэхізіс віленскага прапаведніка С. Суроўскага (Вільня, 1598).
 
З нагоды ягонае сьмерці аднавернікі надрукавалі «''Арацыю на жалобную сьмерць і пахаваньне вялікага патрону Збору Божага й мудрага сэнатара''» (''Oracya na żałobną śmierć i pogrzeb wielkiego patrona Zboru Bożego i mądrego Senatora'').