Марк Твэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраны спасыл
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 6:
|Апісаньне =
|Імя пры нараджэньні = Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс
|Псэўданімы = Марк Твэн,</br />сьер Луі дэ Конт
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|30|11|1835}}
|Месца нараджэньня = пасёлак Флорыда, штат [[Місуры (штат)|Місуры]], [[ЗША]]
Радок 30:
|Сайт =
}}
[[FileФайл:Mark Twain at Stormfield (1909).webm|thumb| Марк Твэн (1909)]]
'''Марк Твэн''' ({{мова-en|Mark Twain}}, сапраўднае імя '''Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс''' ({{мова-en|Samuel Langhorne Clemens}}); [[30 лістапада]] [[1835]], пасёлак Флорыда, штат [[Місуры (штат)|Місуры]] — [[21 красавіка]] [[1910]], Рэдынг, штат [[Канэктыкут]]; пахаваны ў Элмайры, [[Нью-Ёрк (штат)|штат Нью-Ёрк]]) — выбітны амэрыканскі пісьменьнік, журналіст і грамадзкі дзеяч. Яго творчасьць ахоплівае мноства жанраў — [[рэалізм (літаратура)|рэалізм]], [[рамантызм]], гумар, філязофская фантастыка, публіцыстыка і іншыя, і ва ўсіх жанрах ён нязьменна займае пазыцыю гуманіста і дэмакрата.
 
Радок 36:
 
== Біяграфія ==
Дэбютаваў апавяданьнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражаньні ад падарожжа ў Эўропу і Палестыну ў кнізе нарысаў «Прасьцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагодзьдзе» (1873, з Ч. Д. Ўорнерам), гумарыстычнага зборніка «Старыя і новыя апавяданьні» (1875). Найбольшую вядомасьць атрымалі два цыклі твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі [[Місысыпі (рака)|Місысыпі]] (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місысыпі», 1875, «Жыцьцё на Місысыпі», 1883; аповесьці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэднявечныя» тэмы (алегарычная аповесьць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канэктыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д'Аркд’Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражаньні ад кругасьветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесьцей «Прасьцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзьве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедлібэрг» (1899), сэрыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадзкія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасьць афіцыйнай маралі, параўноўваў амэрыканскую мінуўшчыну з сучаснасьцю, Старому сьвету супрацьпастаўляў Новы як увасабленьне амэрыканскай цывілізацыі; яны насычаныя [[фальклёр]]нымі і [[міт]]алягічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага ([[сатыра]], [[гратэск]], [[пародыя]], [[гумар]]), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваліся.
 
== Беларускія пераклады ==
Радок 58:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Твэн, Марк}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Місуры]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Канэктыкуце]]