Астрына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 53:
'''Астрына́'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гарадзенская вобласьць}}</ref> — [[пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Астрынка]]. Цэнтар [[Астрынскі пасялковы савет|пассавету]] [[Шчучынскі раён|Шчучынскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Насельніцтва 2064<ref name="belstat" /> чалавекі ([[2009]]). Знаходзіцца за 22 км ад [[Шчучын]]а, за 29 км ад чыгуначнай станцыі [[Ражанка (пасёлак)|Ражанка]] (лінія [[Масты]] — [[Ліда]]); на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў [[Горадня]] — [[Ліда]] і [[Масты]] — [[Шчучын]] — [[Радунь]] — [[Вільня]].
 
Астрына — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[Мястэчка|мястэчка]] [[Лідзкі павет|гістарычнай Лідчыны]] (частка [[Віленскае ваяводзтва|Віленшчыны]]).
 
== Назва ==
Радок 65:
[[Файл:Coat of Arms of Astryna (1792).jpg|міні|165пкс|зьлева|Мескі герб з прывілею [[1792]]]]
 
У пач. [[16 стагодзьдзе|ХVI ст.]] у Астрыне знаходзілася сядзіба татарскіх князёў [[Астрынскія|Астрынскіх]], якія паходзілі з роду [[Гірэевічы|Гірэевічаў]], ад Гірэева ўнука Даўлета. У [[16 стагодзьдзе|ХVI]]—[[18 стагодзьдзе|ХVIII]] стст.стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам нягродавага [[староства]] ў [[Лідзкі павет|Лідзкім павеце]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]]. У [[1508]] намесьнікам (старостам) астрынскім зрабіўся Федка Храптовіч, [[Падскарбі вялікі літоўскі|падскарбі вялікі]]. У [[1520]] [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Стары]] перадаў мястэчка ў заставу (арэнду) магнату [[Аляксандар Хадкевіч|А. Хадкевічу]]. Цягам [[16 стагодзьдзе|ХVI ст.]] старостамі астрынскімі былі князь [[Глеб Пронскі]], [[Федка Храптовіч]] і [[Сямён Скіндэр]], родам з [[Шатляндыя|Шатляндыі]]. У [[1556]] тутэйшая царква Сьвятога Спаса атрымала наданьні ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] і [[Зяновічы|Зяновічаў]].
 
У [[1641]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Уладзіслаў Ваза]] надаў Астрыне прывілей на няпоўнае [[Магдэбурскае права]], паводле якога ў мястэчку штотыдзень адбываліся таргі. У [[1666]] тут збудавалі касьцёл, фундаваны магнатамі [[Пацы|Пацамі]] — [[Крыштап Пац|Крыштапам]] і ягонай жонкай [[Кляры дэ Мальгі Ляскарыс]]. Станам на [[1738]] у мястэчку было 57 дымоў. У [[1771]] намесьнікам (старостам) у Астрыне быў дуэлянт і авантурыст [[Андрэй Зянковіч]], што займаў пасаду [[інстыгатар вялікі літоўскі|інстыгатара вялікага]]. [[16 чэрвеня]] [[1792]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] надаў мястэчку прывілей, які пацьвярджаў мескі герб: «''у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом''»<ref>[http://knihi.com/hierb/astry.html Астрына] // {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}}</ref>.
Радок 73:
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Астрына апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабілася цэнтрам воласьці [[Шчучынскі павет|Шчучынскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. Станам на [[1829]] тут было 159 будынкі (66 хрысьціянскіх і 93 юдэйскія); на [[1859]] — 170 будынкаў, драўляная царква, капліца, штотыднёвыя кірмашы; на [[1866]] — 179 будынкаў; на [[1885]] — 295 двароў, валасная ўправа, царква, капліца, 2 габрэйскія малітоўныя дамы, школа, 10 крамаў, бровар, гарбарня, вадзяны млын, 8 піцейных дамоў, таржкі ў нядзелю. У [[1909]] працавалі народная вучэльня, аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа (з [[1898]]), крама.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Астрына апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе ў [[1926]] зрабілася цэнтрам гміны [[Шчучынскі павет|Шчучынскага павету]]. Станам на [[1921]] у мястэчку было 275 двароў. У [[1931]] Астрына атрымала статус [[места]]. У гэты час тут былі гмінная управаўправа, царква, 2 сынагогі, пошта; у панядзелкі праводзіліся таргі, кожны месяц — кірмашы.
 
У [[1939]] Астрына ўвайшла ў [[БССР]], дзе [[15 студзеня]] [[1940]] афіцыйны статус паселішча панізілі да [[пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]], у [[Васілішкаўскі раён|Васілішкаўскім раёне]] (з [[20 студзеня]] [[1960]] у Шчучынскім раёне). У гэты час тут было 224 двары. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[24 чэрвеня]] [[1941]] да [[12 ліпеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Станам на [[1 студзеня]] [[2001]] — 1005 двароў.
Радок 80:
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1829]] — 591 чал., у тым ліку 257 хрысьціянаў і 334 юдэі<ref>[[Іна Соркіна]]. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.</ref>; [[1859]] — 970 чал.; [[1863]] — 970 чал.; [[1866]] — 1196 чал., зь іх 481 праваслаўныя, 669 юдэяў, 12 каталікоў і 34 магамэтаніны; [[1869]] — 1206 чал.<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 380.</ref>; [[1882]] — 1984 чал. (973 муж. і 1011 жан.)<ref>Ostryna // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|7}} S. 733.</ref>; [[1885]] — 1210 чал.; [[1897]] — 2410 чал., у тым ліку 1440 юдэяў
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1905]] — 1776 чал.; [[1909]] — 1145 чал.; [[1919]] — 1481 чал.; [[1921]] — 1574 чал.; [[1940]] — 2744 чал.; [[1990]] — 2,5 тыс. чал.
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[1 студзеня]] [[2001]] — 2407 чал.<ref>{{Літаратура/Памяць/Шчучынскі раён|к}}</ref>; [[2006]] — 2,2 тыс. чал.; [[2008]] — 2,2 тыс. чал.; [[2009]] — 2064<ref name="belstat" /> чал. (перапіс)
 
=== Інфраструктура ===