Лошніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 38:
 
=== Заснаваньне ===
У ваколіцах Лошніцы яшчэ ў [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзі]] было шмат лясоў і невялікіх рэк. Тут меліся ўсе ўмовы для пасяленьня чалавека ў старажытнасьці. Пра яго прысутнасьць у [[нэаліт|нэаліце]] сьведчаць знаходкі каменных прыладпрыладаў на беразе [[Мужанка|Мужанкі]]. Гэта сякеры: адна гранітная, тры дыярытавыя і кавалкі трох сьвідраваных. Пра заселенасьць ваколіцаў Лошніцы ў канцы першага — пачатку другога тысячагодзьдзя нашай эры сьведчаць курганы, якія ў вялікай колькасьці тут былі яшчэ ў другой палове ХІХ стагодзьдзя. З прычыны высечкі лясоў і разворваньня зямлі яны не пазьней за канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя былі цалкам зьнішчаны.
 
Час заснаваньня Лошніцы невядомы. Пісьмовыя крыніцы пра пасяленьне да [[16 стагодзьдзе|ХVІ стагодзьдзя]] адсутнічаюць. Найбольш стары пісьмовы ўспамін пра яго датуецца [[1563]] годам — як [[мястэчка]] ў [[Барысаўскае староства|Барысаўскім старостве]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
Радок 71:
У цэнтры Лошніцы была карчма, стаялі цэрквы. П. Шпілеўскі, у прыватнасьці, у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя адзначае ў гэтай частцы мястэчка (на левы бок ад моста) падмуркі дзьвюх зь іх, якія згодна народным паданьням захоўваліся ў зямлі. Плянаваньне мястэчка з плошчай верагодна была зьнішчана ў [[Вайна 1812 году|вайну 1812 году]].
 
Цэнтар Лошніцы ля вуліцвуліцаў Мічурына і Камсамольскай — гэта не першапачатковы цэнтар мястэчка (верагодна, другой паловы ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзяў; з плянаваньнем бяз плошчы гэта месца было цэнтрам пасяленьня і ў ХІХ — сярэдзіне ХХ стагодзьдзя). Больш старажытны цэнтар знаходзіўся на поўдзень па вуліцы, зь якой пачынаўся шлях на Негнавічы (цяпер вуліца Савецкая). Тут на ўзвышшы было месца, дзе знаходзілася [[камянішча]] (каменная горка), якая згодна з паданьнем уяўляла астрог старога гораду, а ля яго знаходзілася месца, якое называлі Займішчам. Апошняе, магчыма, уяўляла сабой месца старажытнага [[замчышча (археалёгія)|замка]]. У гэтай частцы мястэчка ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя П. Шпілеўскім адзначалася, што ў зямлі захоўваліся падмуркі яшчэ ад трох былых цэркваў. Відавочна, што Камянішча і Займішча — рэшткі цэнтру мястэчка часоў яго росквіту (ХVІ — першай паловы ХVІІ стагодзьдзяў).
 
Камянішча (каменная горка), паводле П. Шпілеўскага, знаходзілася на гары ля млына на Лошыцы. Месца, дзе быў апошні млын, вядома. Як вынікае са старых мапаў, за П. Шпілеўскім ён, хутчэй за ўсё, быў там жа. Такім чынам, найбольш верагоднае месца, дзе знаходзілася Камянішча, — узвышша перад ручаём па вуліцы Савецкай па шляху ад вуліцы Мічурына. Узвышша ў тым жа кірунку ля сутыку названага ручая і ракі Лошыцы — найбольш імавернае месца «Займішча». Аднак для больш дакладнага сьцьверджаньня пра іх месцазнаходжаньне патрабуюцца далейшыя дасьледаваньні.
Радок 105:
Першапачаткова цэрквы ў Лошніцы былі праваслаўнымі. Пасьля Берасьцейскай царкоўнай уніі ([[1596]]) яны зрабіліся ўніяцкімі і заставалася такімі да другога падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і анэксіі тутэйшых земляў у [[1793]] годзе ў склад Расейскай імпэрыі. Ужо ў чэрвені [[1794]] году тутэйшая Міхалаўская царква і капліца былі пераведзена ў [[Маскоўскі патрыярхат|праваслаўе]]. На той момант прыход складаўся з 1165 прыхаджан, да яго належала царква ў Навасёлках. Аднак працэс зьмены канфэсіі праходзіў вельмі балюча. Лошніцкія вернікі пэўны час не хацелі яго прызнаваць, адмаўляліся хадзіць у царкву.
 
У канцы ХVІІІ стагодзьдзя царква мела зямлю з прыгоннымі сялянамі. Яна здавалася ў арэнду тутэйшым шляхцічам. Такая ж практыка працягвалася і ў ХІХ стагодзьдзі. Царква мела 16 валок, 7 маргоў і 273 прэнта зямлі, станам на [[1816]] год у яе было 15 фундушавых сялянсялянаў (мужчынскай стаці). У вайну 1812 году Міхалаўская царква згарэла. Капліца змагла пазьбегнуць такога лёсу. Вайна нанесла вялікія страты прыходу. Болей чым праз 35 год пасьля яе (у [[1848]] годзе) колькасьць прыхаджан яшчэ была меншая, чым у канцы ХVІІІ стагодзьдзя і складала 883 жыхары.
Пабудовай новай царквы займаўся сьвятар Міхал Самборскі. На гэтую справу пастановай Сыноду ад [[19 лютага]] [[1815]] году было выдзелена пяць тысячтысячаў рублёў. У [[1816]] годзе на старым месцы была пабудавана новая драўляная царква. У [[1818]] годзе будуюцца памяшканьні і для сьвятара.
У [[1814]] годзе частка зямлі Лошніцкай царквы з прычыны недакладнасьцяў у дакумэнтах была адабрана на карысьць [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У выніку ў [[1816]]—[[1834]] гадах царква была ўцягнута ў гучную і вельмі доўгую справу па спрэчцы з князямі за межы зямельных участкаў. Яна закранала ня толькі царкву, але і многіх тутэйшых землеўладальнікаў, у тым ліку і барысаўцаў. Па яе заканчэньні ў [[1834]]—[[1848]] гадах быў зроблены абмен участкамі зямлі паміж царквой і князямі.
Радок 133:
У [[2001]] годзе ў Лошніцы недалёка ад старога месца была ўзьведзена новая царква, якая ў даніну традыцыі атрымала тытул Міхалаўскай.
 
У наш час Лошніца — адзін з найбуйнейшых населеных пунктаў у Беларусі сельскага тыпу. Тут жыве каля 6,5 тысячтысячаў жыхароў, маецца 12 вуліцвуліцаў. Выгляд невялікага горадагораду Лошніцы надаюць і амаль тры дзесяткідзясяткі пяціпавярховых дамоў.
 
== Насельніцтва ==
Радок 155:
 
== Прамысловасьць ==
* РУСП «Сьвінакомплекс Барысаўскі». Праектная магутнасьць прадпрыемства — гадоўля і адкорм 108 000 галоў сьвіньняў з аб’ёмам вытворчасьці 12 тысячтысячаў тон сьвініны ў год.
 
== Турыстычная інфармацыя ==
Радок 172:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==