Інвэнтары: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4200521 (translate me)
д →‎Поўныя інвэнтары: выпраўленьне спасылак
Радок 4:
Звычайна складаліся з трох частак. Першая частка ўтрымлівала зьвесткі пра ўсе сядзібныя пабудовы, іх пляніроўцы; далей ішлі зьвесткі пра маёмасьць, даходы і крыніцы даходаў.
 
Другая частка ўтрымлівала зьвесткі пра [[Воласьць|воласьці]] з пазначэньнем вуліц [[горад|гарадоў]], [[мястэчка|мястэчак]] і [[вёска|вёсак]], якія ўваходзілі ў шляхецкае ўладаньне. Падаваліся зьвесткі па кожным двары, па прысядзібных участках, колькасьці [[ворываВорная зямля|ворыўнай]] зямлі]], колькасьці [[сенажаць|сенажацяў]]. У XVI — першай палове [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзяў інвэнтары валасьцей вяліся па [[валока]]х, а дзе ня дзейнічала «[[Устава на валокі]]» ― па службах. У аснове «Ўставы на валокі» ляжаў абмер зямлі на стандартныя зямельныя ўчасткі ― ''валокі'', якія станавіліся адзінкай абкладаньня павіннасьцямі (''служба'' ― зямельны ўчастак, які знаходзіўся ва ўладаньні двух і болей дымоў). Пры кожнай валоцы пазначаліся пайменна ўсе сяляне, якія карысталіся яе доляй. У другой палове XVII—XVIII стагодзьдзяў праводзілася павалочна-падворныя інвэнтары, дзе ўжо ўлічваліся і сялянскія двары ― ''дымы''<ref>''Козловский П. Г.'' Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. ― Мн., 1974.{{ref-ru}}</ref>.
 
У трэцяй частцы пералічваліся ўсе віды шляхецкіх павіннасьцяў, падаткі, іх памер і тэрміны выплат, умовы земле- і лесакарыстаньня.