Мікалай Кузьміч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
д →‎Жыцьцяпіс: пунктуацыя, артаграфія
Радок 22:
 
== Жыцьцяпіс ==
Паводле словаў Мікалая Кузьміча, нарадзіўся ён у заходнепалескай вёсцы [[Вулька]] [[Драгічынскі раён|Драгічынскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] у беднай сялянскай сям’і. (Паводлепаводле іншых зьвестак месцам нараджэньня мастака зьяўляецца в. [[Патрыкі]] [[Кобрынскі раён|Кобрынскага раёну]]<ref>[http://www.brl.by/pechatnye-izdaniya-biblioteki/573-mikalaj-pyatrovich-kyzmich-chalavek-stagoddzya Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя. Біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага»; складальнікі: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. — Брэст: Паліграфіка, 2011. С. 5.]</ref>). Ягоны дзед Нічыпар быў вядомым на ўсю ваколіцу кавалём, які да таго ж імкнуўся ўпрыгожваць свае вырабы. Як сьцьвярджае Мікола Кузьміч, «хутчэй за ўсё, менавіта ад дзеда ў мяне прага да прыгожага і да працы з мэталем у прыватнасьці».<ref>Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref>.
 
УНа пачатку 1960-х, у 11-гадовым узросьце, па ініцыятыве бацькі, які шукаў лепшай долі, сям’я Міколы Кузьміча пераехала ў Растоўскую вобласьць, дзе яны жылі нейкі час у станіцы. Пасьля заканчэньня васьмігодкі Мікола Кузьміч пайшоў вучыцца ў прафтэхвучэльню. Там за год вывучыўся на трактарыста-машыніста 3-й клясы і затым папоўніў шэрагі калгасных мэханізатараў.<ref>Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref>
 
У 1968 годзе быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў на Паўночным флёце, у засакрэчаным тады [[Севераморск]]у. Там заўважылі яго схільнасьць да маляваньня, даручылі афарміцельскія працы. Пазьней накіравалі машыністам кацельні на баявы карабель.
 
Пасьля завяршэньня службы на флёце вярнуўся ў данскую станіцу, аднак бацьку ўжо не застаў  — ён памёр, так і ня здолеўшы зьдзейсьніць сваю мару  — вярнуцца на радзіму ў Беларусь. Дзякуючы атрыманай падчас службы ў арміі рабочай спэцыяльнасьці гэтую мару зьдзейсьніў Мікола Кузьміч і разам з маці і двума сёстрамі змог вырвацца з калгасу, атрымаць пашпарты і вярнуцца на радзіму ў в. Вульку.
 
Жаданьне рэалізаваць сябе ў творчасьці прывяло Міколу Кузьміча ў [[Берасьце]], дзе яго прыняла цётка. Яна дапамагла яму ўладкавацца ў драматычны тэатар памочнікам мастака. Праз год ён перайшоў працаваць мастаком-пастаноўшчыкам на Берасьцейскае абласное тэлебачаньне. Але ў хуткім часе ён пакінуў Берасьце і пераехаў [[КобрынКобрынь]], дзе ў гарадзкім Доме культуры была свабодная стаўка мастака. У Кобрыні адначасова з афармленьнем плякатаў ды афіш і працай у мясцовай выяўленчай студыі працягваў адукоўвацца ў вячэрняй школе.<ref>Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref> Пасьля яе заканчэньня атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі, які і адкрыў дарогу для атрыманьня прафэсійнай мастацкай адукацыі.
 
Спэцыяльную адукацыю атрымаў у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава ў 1982 годзе. З 1978-га неаднаразова спрабаваў паступіць у мастацкую вучэльню імя А. Глебава, але трапіў толькі ў 28-гадовым узросьце. Скончыў вучэльню ў 33 гады.<ref>[http://www.tribune.by/?p=3821 Лявон Валасюк. Гармонія духу і майстэрства / Народная трыбуна, 17.12.2010.]</ref>
 
Пасьля быў разьмеркаваны на працу на Берасьцейскі мастацкі камбінат, дзе з 1984 году распачаў сваю творчую дзейнасьць. У 1987-ым стаў сябрам Саюзу мастакоў. У гэты час мастак удасканальваў сваю эмальерную тэхніку, удзельнічаў ва ўсерасейскіх і міжнародных выстаўках у Маскве і Менску, на сымпозіюмах у Юрмале (Латвія), Паланзе (Літва), ЛаЛя-Каруньі (Гішпанія), Кобургу (ГерманіяНямеччына).
 
У 1992 распачаў шматгадовую дасьледніцкую і ювэлірна-мастацкую працу па ўзнаўленьні страчанай нацыянальнай каштоўнасьці беларусаў Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай. У 1994, на пачатку працы па ўзнаўленьні Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай, разам з мітрапалітам Філарэтам зьдзейсьніў паломніцтва на Сьвятую Зямлю.
 
У 1994, на пачатку працы па ўзнаўленьні Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай, разам з мітрапалітам Філарэтам зьдзейсьніў паломніцтва на Сьвятую Зямлю.
 
У 1990-ыя гады зьяўляўся сябрам [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|БНФ «Адраджэньне»]]. У канцы 1980-х вырабіў першы ў тагачаснай савецкай Беларусі значак «[[Пагоня]]» у выглядзе манэты-барацінкі.
 
Два тэрміны  — з 2004 па 2010  гг.  — Мікалай Кузьміч узначальваў Берасьцейскае абласное аддзяленьне Беларускага саюзу мастакоў.
 
У 2013 годзе берасьцейскі майстар-эмальер Мікалай Кузьміч па спэцыяльнай замове вырабіў 50 памятных бронзавых мэдалёў у гонар 450-годзьдзя Берасьцейскай Бібліі.<ref>[http://vb.by/article.php?topic=5&article=20611 Барыс Паўлоўскі. Брэсцкай Бібліі 450 гадоў. А колькі Брэсту? / Вечерний Брест, 30.05.2013.]</ref>
 
На замову Чырвонага касьцёлу ў Менску ў 2013 годзе вырабіў таксама памятныя мэдальёны з выявай цудаторнайцудадзейнай іконы Будслаўскай Божай Маці на 400-ыя ўгодкі гэтай сьвятыні.<ref>[http://vb.by/article.php?topic=4&article=20251 Антонина Хокимова. Свой крест]</ref>
 
Жыве і працуе ў Берасьці.