Сха: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2034911 (translate me)
Радок 27:
Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі [[Міхайлава]], вусьце ў месьце [[Барысаў]]. Цячэ [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай раўнінай]]. Замярзае ў сярэдзіне — канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.
 
Даліна да ўтоку ракі Глініца невыразная, ніжэй скрынкападобная, шырынёй 0,3—0,4 км, месцамі 1—2 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія (вышыня 15—20 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Асаблівасьць — шматлікія выхады грунтавых водаў. [[Абалона]] двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах або адсутнічае; шырыня яе ў вярхоўі каля 0,1 км, у месцы ўтоку [[Неманіца|Неманіцы]] 0,9 км, у нізоўі зьліваецца з далінай Бярэзіны. Паверхня роўная, месцамі забалочаная і перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,3—0,5 м тэрмінам да 5—10 дзён. Рэчышча ад вытоку на працягу 12,5 км каналізаванае, ніжэй моцназьвілістае, шырынёй 6—12 м. Берагі стромкія і абрывістыя.
 
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 1,7 м<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==