Напад на цягнік каля Лунінца: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль, выпраўленьне спасылак |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 1:
'''Напад на цягнік каля Лунінца''' здарыўся [[25 верасьня]] [[1924]] году. Належаў да найбольш вядомых і камэнтаваных актаў бальшавіцкіх дывэрсантаў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду гісторыі Польшчы]].
[[Рыская мірная дамова|Канец вайны]] не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек.
25 верасьня 1924 году бальшавіцкая банда ў складзе каля 70 чалавек затрымала каля [[Лунінец|Лунінца]] цягнік злучэньня [[Берасьце]] — [[Сарны]], на якім на сустрэчу зь міністрам унутраных справаў кіравалася афіцыйная дэлегацыя [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]] з ваяводам [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіславам Даўнаровічам]], сэнатарам Баляславам Выслоўхам, камэндантам 14 палескай акругі Дзяржаўнай Паліцыі інспэктарам Юзафам Менсавічам ды біскупам менскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]]. Пазьнейшае сьледзтва не даказала, ці быў напад на гэтых знакамітых асобаў выпадковым або ўсё ж адмысловым. Хаця абарону дэлегацыі даручылі больш за 10 паліцыянтам і жаўнерам, збройны супраціў аказаў толькі адзін паліцыянт — Уладзіслаў Дмоўскі, за што пазьней ён быў падвышаны
Пасьля затрыманьня й акружэньня цягніка бандыты пачалі рабунак пасажыраў. Некаторыя людзі, ў тым ліку ваявода й камэндант, страцілі нават ніжнюю бялізну. У біскупа забралі залаты крыж. Тыя, хто спрабаваў супрацьстаяць, былі зьбітыя; таксама быў забіты адзін габрэйскі купец. Узамен за зрабаваныя прадметы бандыты далі «квітанцыю», якую падпісаў «атаман Трафім Каліненка» <ref name="Służba 15"/>.
|