Кіеўская Русь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «е»
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 2:
[[Файл:Kievan Rus en.jpg|міні]]
 
'''Кіеўская Русь''' — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца [[9 стагодзьдзе|IX ст.]] у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў [[Кіеў]] (у [[882]] годзе князем [[Алег Рурыкавіч|Алегам]]) і аб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]] большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на [[Шлях з варагаў у грэкі|шляху з вараг у грэкі]]. Гэтая дзяржава праіснавала да падзеньня Кіева пад націскам войскаў манголаў.
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] Кіеўская Русь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаўдзяржаваў у [[Эўропа|Эўропе]].
 
== Гісторыя ==
Да сярэдзіны [[9 стагодзьдзе|IX ст.]] на ўсей тэрыторыі, заселенай усходнімі славянамі, пачалі фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнікла палітычнае ўтварэньне — [[Кіеўская Русь]] з цэнтрам у [[Кіеў|Кіеве]]. Землі [[Крывічы|крывічоў]], [[Дрыгавічы|дрыгавічоў]], [[Радзімічы|радзімічаў]] увайшлі ў склад Кіеўскай Русі. Кіеўская Русь зьяўлялася раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялікі кіеўскі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале са сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасьці ад вялікага кіеўскага князя. Яны павінны былі зьяўляцца з дружынай па патрабаваньні вялікага князя з мэтай ажыцьцяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плаціла [[Даніна|даніну]] вялікаму князю кіеўскаму. У той жа час мясцовыя князі карысталіся амаль неабмежаванай уладай у сваіх княствах.
 
На тэрыторыі Беларусі склаліся два раньнефэадальныя княствы — [[Полацкае княства|Полацкае]] і [[Тураўскае княства|Тураўскае]], якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі. Геаграфічнае становішча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця эканомікі, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовіла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русі. У Полацку існавала мясцовая княская дынастыя. Полацкія князі імкнуліся праводзіць незалежную ад Кіева палітыку. У пачатку [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] Полацкае княства ўступіла ў пэрыяд фэадальнае раздробленасьці і распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, [[Менскае княства]], [[Віцебскае княства]], [[Друцкае княства]], [[Ізяслаўскае княства]], [[Лагойскае княства]] і інш. Другое раньнефэадальнае княства на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасьці часткі вялікакняскіх уладаньняў. У другой палове [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку [[13 стагодзьдзе|XIII ст.]] на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, [[Пінскае княства]], [[Слуцкае княства]], [[Клецкае княства]], [[Дубровіцкае княства]].
Радок 14:
 
== Культура ==
Як мяркуюць сучасныя навукоўцы, адзінай этнакультуры на [[Русь|Русі]] ў [[XI стагодзьдзе|XI]]—[[XII стагодзьдзе|XII]] стст.стагодзьдзях не было<ref name="hb">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 57.</ref>. У этнічным пляне імпэрыя Рурыкавічаў была вельмі неаднароднай. Апрача ўсходніх славянаў, яе насялялі [[балты]], [[фіна-вугры]] і народы [[цюркі|цюркскага]] паходжаньня.
 
Агульная пісьмовая мова, ролю якой можна параўнаць з роляй [[лаціна|лаціны]] ў каталіцкай [[Эўропа|Эўропе]], не зьяўлялася этнакансалідуючым чыньнікам<ref>{{Літаратура/Нарыс гісторыі Беларусі (2001)|к}} С. 24.</ref>. Простая мова жыхароў розных мясьцінаў адрозьнівалася. Напрыклад, як сьведчаць [[Берасьцяныя граматы]], мова жыхароў [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарада]] ў [[XI стагодзьдзе|XI ст.]] істотна адрозьнівалася ад мовы кіяўлянаў<ref name="hb"/>.
Радок 26:
{{Партал|Украіна}}
{{Партал|Беларусь}}
{{Commons|Category:Kievan Rus|выгляд=міні}}
 
{{Гісторыя Ўкраіны}}