Мельніцкая унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 30:
Польскія магнаты, якія імкнуліся да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польскай Кароны, скарысталіся ваеннымі няўдачамі першага ў вайне з [[Вайна Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1500-1503 гадоў|Масквой 1500—1503 гадоў]] і бескаралеўем і зрабілі чарговую спробу аб’яднаць абедзьве дзяржавы пад кіраўніцтвам Польшчы. 3 кастрычніка паміж дэлегацыяй польскага сойму з аднаго боку й вялікім князем Аляксандрам і [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|вялікакняскай радай]] зь іншай у Петркаве была складзеная папярэдняя дамова, пазьней зацьверджаная пры абраньні Аляксандра каралём польскім<ref name="ЭВКЛ"/>.
 
Паводле акту уніі, уў будучыні замест асобных манархаў будзе абірацца агульны кароль, абіраны на сумесным сойме прадстаўнікоў Каралеўства Польскага й Вялікага Княства Літоўскага ў Петркаве. Прадугледжвалася таксама ўвядзеньне адзінай сыстэмы грашовага звароту й правядзеньне адзінай вонкавай і ўнутранай палітыкі. Дзяржаўныя пасады й суды захоўваліся асобныя.
Такім чынам, спадчынная манархія ператваралася б у выбарную, прычым большасьць выбарнікаў былі б прадстаўнікамі Каралеўства Польскага, дзяржаўная самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага была б фактычна ліквідаваная<ref name="ЭВКЛ"/>.