Юры Караль Глябовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2071963 (translate me)
Радок 30:
| Колер загалоўку =
}}
'''Юры Караль Глябовіч''' ([[1603]]/[[1605]]? — {{Памёр|18|4|1669}}, [[Заслаўе]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Падстолі вялікі літоўскі]] ([[1639]]—[[1643]]), [[Ваяводы смаленскія|ваявода смаленскі]] ([[1643]]—[[1653]]), [[Староста генэральны жамойцкі|староста генэральны жамойцкі]] ([[1653]]—[[1668]]), [[Ваяводы віленскія|ваявода віленскі]] (з [[1668]]).
 
Трымаў [[Аніктанскае староства|Аніктанскае]] і [[Радашкавіцкае староства|Радашкавіцкае]] староствы (абодва з [[1633]])<ref>[[Юры Заяц|Заяц Ю.]] Глябовічы // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 540.</ref>.
Радок 37:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Глябовічы|Глябовічаў]] гербу «[[Ляліва]]», сын [[Мікалай Глябовіч|Мікалая]], [[кашталян віленскі|кашталяна віленскага]], і Марцыбэлы з [[Корацкія|Корацкіх]]. Апошні мужчына з роду.
 
Палітычную кар'ерукар’еру пачаў у чэрвені [[1639]], калі атрымаў пасаду [[каралеўскі падчашы|каралеўскага падчашага]]. Па прызначэньні ваяводам смаленскім нямала часу прысьвяціў умацаваньню фартыфікацыяў [[Смаленск]]у, часова пакінуў праз гэта палітычныя справы ў [[Вільня|Вільні]], [[Кракаў|Кракаве]] і [[Варшава|Варшаве]].
 
У сакавіку [[1644]] і ў [[1645]] актыўна ўдзельнічаў у паседжаньнях [[Сэнат Рэчы Паспалітай|Сэнату Рэчы Паспалітай]]. У часы безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб узяць удзел у выбарах і падпісаць элекцыю [[Ян Казімер Ваза|Яна Казімера]]. У часе каранацыйнага сойму ўздымаў пытаньне абароны Смаленску. У [[1650]] удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі датычна пытаньняў фінансаваньня войска ВКЛ. У [[1651]] быў камісарам пры складаньні міру з [[казакі|казакамі]] ў [[Белая Царква (Кіеўская вобласьць)|Белай Царкве]], а потым у перамовах з казакамі ў [[1659]].
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) удзельнічаў у абароне ВКЛ. У [[1655]] прыняў пратэктарат [[Швэцыя|Швэцыі]], калі ў ліку іншых падпісаў [[Кейданская унія|Кейданскую унію]]. Пазьней, як камісар удзельнічаў у дыпляматычных і мірных перамовах з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] ([[1660]], [[1662]], [[1664]]). З [[1659]] знаходзіўся ў перапісцы з [[Багуслаў Радзівіл|Багуславам Радзівілам]] з нагоды літоўскіх уладаньняў апошняга. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў [[Андрусаўскае замірэньне]] ў студзені [[1667]], і, як адзначаюць сучаснікісучасьнікі, адыграў значную ролю ў яго складаньні. На перамовах прытрымліваўся пазыцыі кампрамісу з Масквой, хоць з стратай Смаленску і [[Дарагабуж]]а губляў значную частку спадчынных ўладаньняў.
 
Ажаніўся ў [[1640]] з Кацярынай, дачкой [[Крыштап Радзівіл|Крыштапа Радзівіла]], [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага літоўскага]]. У шлюбе меў дачок Марцэбелу, жонку князя [[Марцыян Аляксандар Агінскі|Марцыяна Агінскага]], і Крыстыну, жонку [[Казімер Ян Сапега|Казімера Яна Сапегі]].
 
== Крыніцы ==