Ян Сабескі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
У [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] вярнуўся ў [[1648]] падчас казацка-сялянскай вайны і ўступіў у войска. Ваяваў супраць [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]], з [[1653]] палкоўнік.
 
Удзельнічаў у дыпляматычнай місіі ў [[Асманская імпэрыя|Асманскую імпэрыю]], вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртаньні браў удзел у вайне з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. Ваяваў на баку [[Швэцыя|Швэцыі]], затым супраць яе на баку [[Ян Казімер|Яна Казімера]].
 
Некалькі разоў абіраўся [[Пасол соймавы|паслом]] на соймы. У [[1665]]—[[1666]] [[маршалак вялікі каронны]], у [[1666]]—[[1668]] — [[гетман польны каронны]]. Вызначыўся ў [[бітва пад Падгайцамі|бітве пад Падгайцамі]] ([[6 кастрычніка]] [[1667]]), дзе з 3-тысячным войскам разьбіў 30-тысячнае казацка-татарскае войска гетмана Правабярэжнай Украіны П. Дарашэнкі. З [[1668]] [[гетман вялікі каронны]]. У [[1673]] атрымаў перамогу ў [[Бітва пад Хоцінам 1673 году|бітве пад Хоцінам]].
Радок 61:
У [[1674]] і [[1675]] нанёс паразы турэцкім і татарскім войскам на Ўкраіне. Намагаўся скласьці трывалы мір з [[Турэччына]]й і палепшыць адносіны з [[Расея]]й, скласьці хаўрус з [[Францыя]]й і [[Швэцыя]]й супраць Брандэнбурска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Караляўцом.
 
У [[1683]] падпісаў трактат пра сяброўства з [[Аўстрыя]]й, і калі ў [[1683]] турэцкая армія ўзяла ў аблогу [[Вена|Вену]], з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падыйшоў да места і ўзначаліў агульнае войска імпэратара і нямецкіх князёў {раэам(разам 70 тыс. чал.). Генэральная [[Венская бітва]] ([[12 верасьня]] [[1683]]) скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да [[1699]], для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза перастала існаваць. Каралеўства Польскае вярнула сабе [[Падольле]] і фартэцыю [[Камянец-Падольскі|Камянец]].
 
У [[1684]] утварыўся антытурэцкі зьвяз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, Рымскі папа і [[Вэнэцыя]]. Каб далучыць да яго Расею, у [[Масква|Маскву]] накіравалася дыпляматычная місія на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое склала «Вечны мір» ([[1686]]).
Радок 90:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сабескі, Ян}}
 
[[Катэгорыя:Сабескія]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Кракаве]]