Бітва пад Нарвай (1700): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q155726 (translate me)
Радок 23:
Пасьля далучэньня [[Расея|Расеі]] ў жніўні [[1700]] да антышвэдзкай кааліцыі, расейскія войскі рушылі да межаў [[Швэцыя|Швэцыі]]. [[12 верасьня]] першыя расейскія палкі былі ўжо ў некалькіх кілямэтрах ад [[Івангарад]]а, а на наступны дзень камэндант [[Нараўскі замак|фартэцыі Нарва]] [[Генінг Рудальф Горн]] адпраўляе [[Карл XII|свайму каралю]] ліст, у якім ён паведамляе, што [[Нарва (горад)|Нарва]] ўзята ў аблогу расейцамі<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.101</ref>. Расейскія войскі падыйшлі да швэдзкай фартэцыі ў чатыры этапы: пасьля палкоў князя Трубяцкога, [[24 верасьня]] падыйшлі цар [[Пётар I]] і гэнерал–маёр Бутурлін, за імі — гэнерал [[Адам Вайдэ]], і нарэшце, [[2 кастрычніка]] — войскі галоўнакамандуючага фэльд–маршала [[Фёдар Галавін|Фёдара Галавіна]] і гэнерала кавалерыі [[Барыс Шарамецеў|Барыса Шарамецева]]<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.102</ref>. Уся падыйшоўшая расейская армія налічвала ад 35 000 да 38 000 чалавек.
 
Князь Трубяцкой разьбіў свой лягер на ўзгорку Германа, адкуль ён мог кантраляваць горад і блякаваць заходні шлях. Расейцы пабудавалі ўнутраную абарончую лінію, якая складалася з чатырох рэдутаў, а таксама тылавую абарончую лінію, якая заходзіла ўглыб эстонскай тэрыторыі, да самага Кампэргольма, у якім знаходзілася штаб–кватэра [[Пётар I|Пятра I]]<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.105</ref>. Надвор’е было вельмі кепскім: расейскія салдаты замярзалі і хварэлі, узьнікалі цяжкасьці з дысцыплінаю. Каб яе палепшыць, расейскі цар загадаў пабіваць салдатаў розгамі за кожную дробную хібу<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.108</ref>.
 
Расейцы шматразова спрабавалі атакаваць фартэцыю: у ноч на [[8 лістапада]] яны ажыцьцявілі цэлых тры атакі, аднак кожны раз швэды пасьпяхова іх адбівалі. Раз’юшаныРазьюшаны [[Пётар I]] загадаў падвесіць на шыбеніцы кожнага дзясятага ўдзельніка гэтых няўдалых нападаў<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.120</ref>. Цар ведаў, што швэдзкі кароль ужо сьпяшаецца на дапамогу абаронцам. Зь іншага боку, расейцы таксама чакалі дапамогі — корпуса гэнерала [[Анікіта Рэпнін|Анікіты Рэпніна]]. [[19 лістапада]] Пётар прызначыў камандуючым герцага дэ Круа (нягледзячы на тое, што той спрабаваў адмовіцца ад гэткага прызначэньня), а сам, разам з фэльд–маршалам Галавіным паехаў у [[Масква|Маскву]], дзе ён быццам мусіў сустрэцца з турэцкім амбасадарам<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.121</ref>. На гэты момант [[Карл XII]] ужо знаходзіўся ў 14 кілямэтрах ад [[Нарва|Нарвы]]: набліжалася вялікая бітва.
 
== Бітва ==
Калі а 10 гадзіне раніцы [[20 лістапада]] войска [[Карл XII|18–гадовага швэдзкага караля]] падыйшло да Нарвы, у ім налічвалася ўсяго 10 537 чалавек і мелася 37 гарматаў<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.146</ref>. Заняўшы пазыцыі на форце Германа, яны пачалі паліць з гарматаў па расейцам. Апошнія адказалі тым самым. Камандуючы левым швэдзкім флангам — правая рука Карла XII гэнерал [[Карл Густаў Рэншэльд]] — вырашыў прарваць праціўніка ў цэнтры, а швэдзкі правы фланг на чале з [[Ота Вэлінг]]ам павінен быў атакаваць з поўдня лягер Трубяцкога. У сваю чаргу, войска Рэншэльда складалася зь дзьвюх частак: левай камандаваў палкоўнік [[Магнус Стэнбак]], а правай — гэнерал [[Георг Юган Майдэль]]. Абедзьве часткі падтрымліваліся непасрэдна дзесяцьцю эскадронамі Рэншэльда<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.152</ref>. Швэдзкая артылерыя таксама складалася зь дзвюхдзьвюх частак: адна — на поўначы (13 гарматаў), а другая (8 гарматаў) — каля ўзгорку Германа, усяго ў 200 мэтрах ад лягеру Трубяцкога.
 
Расейскае войска складалася з трох частак: на правым фланзе знаходзіліся 9 026 пехацінцаў і 115 артылярыстаў гэнерала [[Фёдар Галавін|Фёдара Галавіна]], у цэнтры былі 3 669 пехацінцаў і 78 артылярыстаў князя Трубяцкога, а на левым фланзе — 11 255 пехацінцаў і 128 артылярыстаў гэнерала Вайдэ<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.153</ref>.
 
А 14 гадзіне швэды пайшлі ў атаку. Нечакана падняўся моцны вецер, дзьмуўшы ў твар расейцам: з–за ўзьнікшай завірухі тыя нічога ня бачылі і палілі наздагад. Усяго праз 20 хвілін швэды ўжо дамінавалі на ўсіх трох участках і зь лёгкасьцю бралі адзін рэдут за другім. Расейцы пачалі панікаваць, некаторыя зь іх кідаліся ў ваду і танулі. Быў паранены гэнерал Вайдэ<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.159</ref>. У гэтай паніцы расейцы сталі забіваць у сваіх радах этнічных немцаў: убачыўшы гэта, герцаг дэ Круа, амбасадар Саксоніі Лянген і гэнерал Галярт (Алярт) здаліся швэдам<ref>''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.162</ref>. А 8 гадзіне вечара канчаткова здаўся правы фланг расейцаў на чале з князям Даўгарукавым. Бітва скончылася поўнай перамогай швэдаў.
 
[[Карл XII]] загадаў расейскім палонным адбудаваць мост праз [[Нарва (рака)|Нарву]], пасьля чаго адпусьціў іх на волю. Страты швэдаў у гэтай бітве склалі каля 700 забітымі і больш за 1200 параненымі, а страты расейцаў ад 8000 да 9000 забітымі, не ўлічваючы параненых<ref name="Margus Laidre 1998">''Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.177</ref>. Бітва пад Нарвай была адной з найбольш значных падзеяў пачатку [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]]. Навіна аб слаўнай перамозе маладога швэдзкага караля хутка распаўсюдзілася па ўсёй [[Эўропа|Эўропе]]: нават на вуліцах [[Парыж]]у можна было пачуць вокліч ''«Vive le roi Charles!»'' — ''«Жыве кароль Карл!»''<ref>'' name="Margus Laidre''. Segern vid Narva — Stockholm: Natur och Kultur, 1998. — S.177<"/ref>. Аднак, як паказаў час, яго посьпех быў нядоўгім. Не ўдалося ўтрымаць і Нарву: усяго праз [[Аблога Нарвы (1704)|4 гады]] яе ўсё ж захапілі расейцы.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
 
[[Катэгорыя:Бітвы Паўночнай вайны|Нарва]]