Бабруйскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2075259 (translate me)
Радок 56:
|Колер фону герб-сьцяг =
}}
'''Бабруйскі павет''' ({{мова-ru|Бобруйскій уездъ}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у [[Бабруйск]]у ў [[1795]]—[[1924]] гадах.
 
== Гісторыя ==
Радок 70:
Землеўладальнікі-расейцы, якія набылі маёнткі на Бабруйшчыне, самі гаспадаркай не займаліся, а даручалі гэта ўпраўленцам ці здавалі іх у арэнду. У шляхецкіх маёнтках мясцовага паходжаньня дзейнічалі нават заводы: медны й поташны ў Багушоўцы Быкоўскіх, цукровы Булгакаў, жалезны прынцэсы дэ [[Манака]] ў [[Глебава Рудня|Глебавай Рудні]], гута Прушаноўскіх у [[Віктараўка|Вікторыне]].
 
З адменай [[прыгоньніцтва]] ў [[1861]] годзе заможныя сяляне пачалі сяліцца на хутарох (17 у 1897). Сяляне з павету хадзілі на чыгуначныя работы, высечку і сплаў лесу па Дняпры, [[Бярэзіна|Бярэзіне]] і [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіне]], пралі лён, пяньку, выраблялі прадметы хатняга і гаспадарчага ўжытку. Была шырока распаўсюджаная мукамольная й кравецкая вытворчасьць. Тысячы сялянсялянаў Бабруйшчыны займаліся рамонтна-будаўнічымі работамі.
 
У павеце існавалі цэлыя плянтацыі хмелю. У многіх маёнтках будаваліся кaрчмы й заезныя двары. Карчмы былі ў вёсках [[Зарэчча (Бабруйскі раён)|Зарэчча]], [[Бабіна]], [[Пятровічы (Бабруйскі раён)|Пятровічы]], [[Брожа (вёска)|Брожа]], [[Коўрын]], [[Туркі (Бабруйскі раён)|Туркі]], [[Бірча]], [[Шароўшчына]], піўныя лаўкі — [[Пабокавічы|Пабокавічах]], у [[Гарбацэвічы|Гарбацэвічах]], Багушоўцы. Пашырыўся розьнічны гандаль. У [[1880-я]] пачаў разьвівацца сталы лавачны гандаль. Дробныя лаўкі былі ў [[Малыя Бортнікі (вёска)|Малых Бортніках]], [[Міхалёва 1|Міхалёве]], [[Туркі (Бабруйскі раён)|Турках]], [[Кавалі (Магілёўская вобласьць)|Кавалёх]], [[Навікі (Магілёўская вобласьць)|Навіках]].