Пружаншчына ў міжваеннай Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 15:
 
=== Транспарт ===
Асноўным сродкам перамяшчэньня ў той час зьяўляліся [[Конь|коні]]. Паводле зьвестак магістрату ў 1931 року зарэгістраваныя 243 кані, у 1932 — 7 пасажырскіх экіпажаў і 210 аднаконных вазоў, у 1933 — 6 скураных двуконных і 222 аднаконныя вупражы. Усе коні, вупражы і вазы рэгістраваліся ў магістраце, існавала сыстэма праверкі стану коней і вазоў. Вялікай папулярнасьцю ў якасьці транспартнага сродку карысталіся [[Ровар|равары]], якіх у 1927 року налічвалася 99 штук. Найбольш распаўсюджаныя былі равары маркі «Гёрыке» (20 шт.), «Рэнамо» (10), «Армонд» і «Ўондэрэр» (па 9). Ровар быў атрыбутам заможнасьці, яго выкарыстоўвалі ў асноўным людзі, якія мелі высокае становішча ў месьце: пружанскі бурмістар Леанард Выбраноўскі, Пружанскі соймік, служачыя, фельчарыфэльчары, вэтэрынар, настаўнікі, дактары і інш. Найболей ровараў (33) мелі гандляры-жыды, якія здавалі іх у пракат. Каб мець права кіраваньня роварам, неабходна было атрымаць у старостве «карту раваровую», здаўшы іспыты на веданьне правілаў руху і дарожных знакаў, а таксама на кіраваньне транспартным сродкам. Адсутнасьць карты каралася штрафам да 500 злотых альбо арыштам на тэрмін да двух месяцаў.
 
У 1927 зарэгістраваныя таксама два прыватныя [[Аўтамабіль|аўтамабілі]]. Адвакат Я. Хвастоўскі валодаў двухмесным легкавіком маркі «Самсон Тарпэда» з рухавіком магутнасьцю 5,5 конскіх сілаў, а таксама [[матацыкл]]ам маркі «Індыян». Аўтамабіль маркі «[[Форд]]» 1925 року выпуску належаў адвакату С. Файтэлевічу і мог зьмясьціць 14 пасажыраў. Празь некалькі рокаў колькасьць транспарту на вуліцах места значна вырасла. Па стане на 22 чэрвеня 1931 было 7 аўтамабіляў, [[аўтобус]], 4 матацыклы і 224 ровары.
Радок 59:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|{{#property:P373}}}}
 
{{Гісторыя Пружаншчыны}}