Мікола Чураба: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сіраціна0.
 
Радок 27:
У 1940, па сканчэньні інстытуту, быў накіраваны на працу ў [[Беласток]], дзе савецкая ўлада стварала мастацкі тэхнікум. Вёў мастацкія заняткі ў доме творчасьці, што па рынку Касьцюшкі.
 
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|нямецка-савецкай вайны]] даводзілася зарабляць пілаваньнем дроваў, уборкай збожжа, капаньнем бульбы. Сьпяваў у хоры пры [[Беларускі камітэт|Беларускім камітэце]] ў Беластоку, быў адным зь лепшых ягоных тэнараў. Хор выконваў беларускія народныя песьні, езьдзіў па ўсёй [[Беластоцкая акруга|Беласточчыне]], 3 лютага 1943 року выступаў у [[Пружана|Пружане]]. Тут Мікола Чураба і пазнаёміўся з Тацянай Утгаф, свай будучай жонкай<ref>{{Артыкул|аўтар = Николай Александров.|загаловак = Счастливые. История одной любви|арыгінал = |спасылка = http://bk-brest.by/ru/10/favourites/165/|аўтар выданьня = |выданьне = [[Брестский курьер]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 2 сакавіка 2010|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>. 19 траўня 1943 яны зьвянчаліся ў [[Прачысьценская царква (Пружаны)|Прачысьценскай царкве]]<ref>{{Спасылка|аўтар = Дарафей Фіёнік.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = Дарафей Фіёнік|cуаўтары = |дата публікацыі = 15 кастрычніка 2011|url = http://samiosobie.info/articles.php?id_n=348&id=8|загаловак = Берасьцейская сустрэча|фармат = |назва праекту = Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny|выдавец = Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego|дата = 8 кастрычніка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref> і засталіся жыць у Пружане.
 
Па вайне Мікола працаваў настаўнікам рысунку ў пружанскай школе, а ў 1946 сям’я пераехала ў [[Берасьце]]. Тут мастак уладкаваўся ў Дом народнай творчасьці і ў мастацкія майстэрні, адразу арганізаваў першую абласную выставу народнай творчасьці. Сьпяваў у царкоўным хоры.