Эсэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 73 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q35760 (translate me)
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
Радок 2:
'''Эсэ''' (ад [[француская мова|францускага]] ''essai'' — «вопыт», «спроба») — [[літаратурны жанр]], кароткі ці сярэдняга аб’ёму сынтэтычны [[проза|празаічны]] твор, свабодная развага [[аўтар]]а на [[навука|навуковую]], [[палітыка|палітычную]], [[філязофія|філязофскую]], [[літаратура|літаратурную]] ці іншыя тэмы. Стыль эсэ звычайна ясны і нязмушаны, з шматлікімі спасылкамі.
 
Як літаратурны [[жанр]] эсэ ўзыходзіць да «Вопытаў» [[Францыя|францускага]] філёзафа [[Мішэль дэ Мантэнь|Мішэля Мантэня]], апублікаваных у [[1580]] годзе. У [[ангельская літаратура|ангельскую літаратуру]] гэты тэрмін прынёс [[Фрэнсіс Бэкан]]. Найбольш распаўсюджаным гэты жанр быў у [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзі]]. Актыўна яго выкарыстоўвалі [[Дэні Дыдро|Дыдро]], [[Мары-Франсуа Вальтэр|Вальтэр]], [[Готхальд Эфраім Лесінг|Лесінг]], [[Ёган Готфрыд Гэрдэр|Гэрдэр]] і інш. Эсэ было асноўнай формай палемікі [[рамантызм|рамантыкаў]]. У [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзі]] эсэ заставалася папулярным жанрам, яго выкарыстоўваюць сучасныя пісьменьнікі (напр. [[Умбэрта Эка]], [[Джордж Орўэл]] і іншыя).
 
У беларускай літаратуры эсэ можна сустрэць у [[Янка Брыль|Брыля]], [[Васіль Быкаў|Быкава]], [[Уладзімер Арлоў|Арлова]], [[Ігар Бабкоў|Бабкова]] і шмат каго зь іншых аўтараў.