Гедымінас Кіркілас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д год, р. скл. -у
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 32:
| партыя = Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя
| муж =
| жонкасужэнец = Людміла Кіркілене
| прафэсія = рэстаўратар
| рэлігія =
Радок 44:
 
== Біяграфія ==
Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У [[1969]]—[[1972]] г.г. Кіркілас праходзіў вайсковую службу ў ''Паўночным марскім флёце'' [[СССР]]. Пасьля службы працаваў рэстаўратарам у Трэсьце рэстаўрацыі помнікаў да [[1978]] году. Пад час працы рэстаўратарам ён удзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касьцёлаў (акрамя іншых касьцёла ''Ўсіх Сьвятых, Св. Казіміра, Баніфатараў'' і інш.) і ансамблі Віленскага ЎнівэрсытэтаЎнівэрсытэту.
 
Пасьля паліталягічных курсаў, у [[1982]] годзе пайшоў працаваць у апарат [[Камуністычная партыя Летувы|Камуністычнай партыі Летувы]]. У [[1982]]—[[1985]] г.г. быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў [[1986]]—[[1990]] г.г. інструктарам адзьдзелуаддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у [[1988]] — 1990 г.г. працаваў памочнікам І сакратара ЦК КПЛ [[Альгірдас Бразаўскас|Альгірдаса Бразаўскаса]], а з 1990 да 1992 г.г. быў яго памочнікам як дэпутата Вышэйшай Рады Летувы.
 
У [[1990]] годзе, пасьля пераўтварэньня КПЛ у ''Летувіскую Дэмакратычную партыю Працы'' (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намесьнікам кіраўніка. Абавязкі намесьніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да [[1996]] году, а пасьля гэтага, у 1996 — [[2001]] г.г. стаў сябрам прэзыдыюму ЛДПП. У [[2001]] годзе, пасьля аб’яднаньня ЛДПП з [[Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя|Летувіскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй]] (ЛСДП), стаў намесьнікам кіраўніка аб’яднанай партыі.
Радок 52:
Чатыры разы (у [[1992]], [[1996]], [[2000]] і [[2004]] г.г.) Кіркілас выбіраўся ў Сойм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парлямэнцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бясьпецы і абароне, камісіі замежных справаў, быў дэлегатам Летувы ў парлямэнцкі сход [[НАТО]] і намесьніка кіраўніка камісіі па Эўрапейскім справам.
 
З [[2002]] году Кіркілас займаў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Летувы па сувязям з [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградскай вобласьцю]]. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Летувы уў [[Калінінград]]зе. [[7 сьнежня]] [[2004]] году стаў міністрам абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.
 
[[29 чэрвеня]] [[2006]] году прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду [[Прэм'ер-міністра|прэм’ер-міністра]]. [[4 ліпеня]] 2006 году Сойм зацьвердзіў кандыдатуру, а [[6 ліпеня]] ён стаў прэм’ерам афіцыйна. [[19 траўня]] 2007 году ён быў выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыі.
 
[[13 сакавіка]] [[2008]] году прадстаўнікі апазыцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. [[18 сакавіка]] яны былі перададзены, так сама, і сьпікеру Сойма [[Віктарас Мунцянас|Віктарасу Мунцянасу]]. На працягу двух тыдняў з моманту прадстаўленьня заўвагаў сьпікеру Сойма, паводле Летувіскай канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытаньні, у адваротным выпадку Сойм можа вынесьці [[вотум недаверу]]. [[1 красавіка]] Кіркілас прадставіў адказы на пытаньні. [[3 красавіка]] Сойм, ззь невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.
 
Пасьля выбараў у Сойм [[26 кастрычніка]] [[2008]] году і стварэньня новага ўрада, Гедымінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра [[Андрус Кубілюс|Андрусу Кубілюсу]].
Радок 76:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кіркілас, Гедымінас}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 жніўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1951 годзе]]