Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 42:
Працоўную дзейнасьць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Пасьля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасьля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаваньня. З [[1997]] г. — старшыня [[Баранавічы|Баранавіцкага]] гарвыканкаму. З сакавіка [[2000]] г. — старшыня Менскага гарвыканкаму, зьмяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра [[Уладзімер Ярмошын|Ўладзімера Ярмошына]]. Сябар [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу|Савету Рэспублікі]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] (2000, 2004).
 
[[6 красавіка]] [[2009]] году Міхаіл Паўлаў быў шпіталяваны ў 5-ю клінічную лякарню МенскаМенску. [[7 красавіка]] яму была зробленая апэрацыя па выдаленьні пухліны галаўнога мозгу. Апэрацыю рабіў прафэсар Арнольд Сьмеяновіч, чалец-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Рэабілітацыю былы мэр Менску прайшоў у [[Ізраіль|Ізраілі]]<ref name="nn_dec">[http://nn.by/?c=ar&i=39425 Памёр былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў] // [[Наша Ніва]], [[6 чэрвеня]] [[2010]]</ref>. У верасьні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная апэрацыя. [[6 чэрвеня]] [[2010]] году Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.
 
== Узнагароды ==
Кандыдат тэхнічных навук, [[заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь]], узнагароджаны [[Ордэн Пашаны (Беларусь)|ордэнам Пашаны]] Рэспублікі Беларусь, міжнароднай узнагародай «Паходня Бірмінгему», [[Ордэн Айчыны|ордэнам Айчыны]] 3-й ступенiступені (красавiккрасавік [[2010]]). Мае дзьве падзякі [[Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь|прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]]. [[25 чэрвеня]] [[2009]] году прысвоена званьне «[[Ганаровы грамадзянін Менску]]».
 
== Крыніцы ==