Аўгсбург (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 47:
Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сэзоне 1973—1974 ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлізе яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб’яднаўся з футбольнай камандай грамадзтва ''TSV Schwaben Augsburg'' у ліпені 1969 году, аднак ''Schwaben'' засталіся незадаволенымі вынікам аб’яднаньня й узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.
 
Першы раз у [[Другая Бундэсьліга|Другой Бундэсьлізе]] клюб выступаў у сэзоне 1982—1983, пасьля чаго да [[2006]] году гуляў у [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе|ніжэйшых лігах Нямеччыны]]. У сэзоне 2006—2007 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сэзоне 2009—2010 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў [[Другая Бундэсьліга|Другой Бундэсьлізе]] й атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую БундэслігуБундэсьлігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «[[Нюрнбэрг (футбольны клюб)|Нюрнбэргам]]», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на гэта, сэзон стаў найлепшым у гісторыі клюбу.
 
У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў [[Другая Бундэсьліга|Другой Бундэсьлізе]], упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у [[Бундэсьліга|Бундэсьлізе 1]].