Фарэрскія астравы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 135 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4628 (translate me)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Фарэрскія_астравы?oldid=1661226, вікіфікацыя
Радок 7:
|НацыянальныДэвіз =
|Месцазнаходжаньне = LocationFaroeIslands.png
|АфіцыйнаяМова = [[Фарэрская мова|Фарэрскаяфарэрская]], [[дацкая мова|дацкая]]
|Сталіца = [[Торсхаўн]]
|НайбуйнейшыГорад = Торсхаўн
Радок 38:
|Дадаткі =
}}
'''Фарэ́рскія астравы́''' ці '''Фарэ́ры''' ({{мова-fo|Føroyar}}, {{мова-da|Færøerne}})  — група астравоў у паўночнай частцы [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяну]] паміж [[Шатляндыя]]й, [[Нарвэгія]]й і [[Ісьляндыя]]й. Яны зьяўляюцца аўтаномным рэгіёнам [[Данія|Даніі]] з [[1948]] году і кантралююць усе сфэры, акрамя абарончай.
 
== Гісторыя ==
Астравы заселеныя [[вікінгі|вікінгамі]]-пасяленцамі з [[9 стагодзьдзе|ІХ]] ст., з [[14 стагодзьдзе|XIV]] ст. палітычна зьвязаныя з [[Данія|Каралеўствам Даніі]], з [[1948]] году — «заморская самакіроўная тэрыторыя» [[тэрыторыя Фарэрскія астравы|Фарэрскія астравы]] Даніі (адм. цэнтр: [[Торсгаўн]]).
 
== Палітыка ==
 
=== Палітычныя партыі ===
* Народная партыя
* Рэспубліканская партыя
* Сацыял-дэмакратычная партыя
* Партыя Зьвязу
* Цэнтрысцкая партыя
* Партыя самакіраваньня
 
== Геаграфія ==
Фарэрскія астравы — выступ з [[акіян]]у часткі падводнага хрыбта Уайвіла Томсана, які злучае [[Грэнляндыя|Грэнляндыю]] цераз [[Ісьляндыя|Ісьляндыю]] з [[Шатляндыя]]й. Гэты хрыбет разьмяжоўвае басэйны Атлянтычнага і [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіянаў]], і Фарэры знаходзяцца якраз на мяжы абодвух.
 
Архіпэляг прасьціраецца з поўначы на поўдзень на 113 км, а з захаду на ўсход — на 75 км. Плошча каля 1,4 тыс. км². Усяго архіпэляг уключае 24 астравы, найбольшыя зь іх — [[Стрэймой]], [[Эстурой]], [[Вагар]] і [[Сувурой]].
 
Усе астравы вульканічнага паходжаньня й складзеныя пераважна з [[базальт]]аў і туфаў, што ўтвараюць плято, над якімі ўзвышаюцца завостраныя грабяні. Вышыня дасягае 882 м. Шматлікія [[ф'ёрд]]ы. Карысныя выкапні: [[буры вугаль]], [[торф]], [[базальт]].
 
[[Клімат]] астравоў марскі зь невялікай розьніцай паміж тэмпературамі [[лета]]м і [[зіма|зімой]]. Характэрнае ветранае дажджлівае [[надвор'е]], [[туман]]ы. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца — [[сакавік]]а 3 [[градус Цэльсія|°С]], самага цёплага — [[ліпень|ліпеня]] 10 °С. Для клімату архіпэлягу характэрныя [[дождж|дажджы]] на працягу ўсяго году, моцныя [[вецер|вятры]], асабліва зімой, вялікая вільготнасьць паветра, туманы. За [[год]] выпадае ў сярэднім каля 1500 мм ападкаў. Зімою яны выпадаюць часьцей за ўсё ў выглядзе ліўняў. [[Сьнег]], як правіла, растае на працягу некалькіх дзён, хоць на вяршынях трымаецца аж да наступленьня вясны.
 
На Фарэрах няма [[лес|лясоў]], трапляюцца толькі карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, [[верас]] ды [[чарніцы]]. Сустракаюцца [[луг]]і, тарфянікі, верасоўнікі. Паўднёвыя схілы плято і рачныя [[даліна|даліны]] ўкрытыя [[трава|травяністай]] расьліннасьцю. На скалах нічога не расьце акрамя [[імхі|мхоў]] і [[лішайнікі|лішайнікаў]].
 
На архіпэлягу зусім няма [[паўзуны|паўзуноў]] і [[земнаводныя|земнаводных]], а [[сысуны]] патрапілі сюды ўжо ў гістарычны час. Разнастайная і багатая [[фаўна]] [[птушкі|пярнатых]]: тут жыве 227 [[Від (біялёгія)|відаў]] птушак, у асноўным балотных і вадаплаўных. Ёсць птушыныя базары. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай: [[траска]], [[палтус]], [[селядзец]] і інш.
 
== Эканоміка ==
Важнейшая галіна гаспадаркі — рыбалоўства.
 
== Дэмаграфія ==
 
== Транспарт ==
 
== Культура ==
 
== Спорт ==