Бастыён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
вікізьвесткі
Радок 1:
[[Файл:Bastion (PSF).jpg|міні|250пкс|Мураваны бастыён новаітальянскай школы]]
'''Бастыён''' ({{мова-la|bastillio}}; {{мова-fr|bastion}}; {{мова-en|bastion}})  — выступаючая частка [[вал (фартыфікацыя)|вала]] абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцікутная, серпавідная ці ромбавідная). На ''бастыёне'' разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных [[курціна (фартыфікацыя)|курцінаў]] і ''бастыёнаў''.
 
== Гісторыя разьвіцьця ==
Лічыцца, што першым вядомым архітэктарам, які распрацоўваў форму паліганальнага ''бастыёна'' і першы ўжыў яе на практыцы ў сваіх раньніх [[Кастэль|кастэлях]] у Броліё ([[1484]]) і Цівіта Кастэляна ([[1494]]) быў [[Флярэнцыя|флярэнцінец]] Джуліяна да Сангала. Але першыя яго бастыёны заставаліся паліганальнымі па форме, тоеснымі цыліндрычным [[больвэрк]]ам ці [[бастэя]]м. Істотнай іх асаблівасьцю стаў караблепадобны вынас у бок зьнешняга вугла кастэлі. У [[1503]] годзе ў збудаванай ім цытадэлі Арэца ''бастыёны'' набываюць больш выразную форму, сэрцападобную форму. Пачынаючы з [[1524]] году бастыёны распаўсюдзіліся па ўсёй паўднёвай [[Італія|Італіі]] і [[Сіцылія|Сіцыліі]], якія знаходзіліся пад пагрозай турэцкага нападу.
Прыкладна зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя італьянскія напрацоўкі ў фартыфікацыі пачынаюць актыўна распаўсюджвацца на астатняй тэрыторыі Эўропы. У [[1529]] годзе пачата ўзьвядзеньне сыстэмы якасна новых абарончых умацаваньняў вакол [[Дрэздэн]]у. У [[1547]] годзе [[Вена]] ў стане надзвычай высокай небясьпекі турэцкага нападу атрымлівае ланцуг бастыённых умацаваньняў італьянскага ўзору.
[[Файл:New_Castle_in_Sluck_Fuerstenhoff.jpg|міні|250пкс|[[Новы замак (Слуцак)|Новы замак]] у [[Слуцак|Слуцку]] з чатырма полымі землянымі бастыёнамі ў галяндзкай манеры]]
 
== Выгляд ==
Бастыёны сталі галоўным элемэнтам ва ўзьніклай аднайменнай бастыённай сыстэме фартыфікацыі. Эвалюцыя бастыёнаў ішла адпаведна разьвіцьцю фартыфікацыйных школ:
* у стараіталіянскай сыстэме  — абмураваныя вузкія тупакутныя,
* у новаітальянскай  — востракутныя абмураваныя,
* у галяндзкай  — пашыраныя земляныя тупакутныя і  г.  д.
 
== Структура ==
Тыповы ''бастыён'' меў два бакі  — [[фас]]ы, што былі зьвернутыя ў напульны бок, два больш вузкія [[флянк]]і былі скіраваныя ў бок сумежных [[курціна (фартыфікацыя)|курцінаў]] і ''бастыёнаў'', з асноўнай курцінай бастыён злучаўся шыяй або [[горжа]]й. Унутры ў італьянскіх школах ''бастыёны'' былі [[казэмат]]аваныя. Фасы двух бастыёнаў і [[курціна (фартыфікацыя)|курціна]] між імі старалі тг.  зв. [[бастыённы фронт]].
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 22:
 
== Літаратура ==
* Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 29:
[[Катэгорыя:Абарончая архітэктура]]
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элемэнты]]
 
[[ast:Bastión]]
[[be:Бастыён]]
[[cs:Bastion]]
[[da:Bastion]]
[[de:Bastion]]
[[en:Bastion]]
[[eo:Bastiono]]
[[es:Bastión]]
[[et:Bastion]]
[[fi:Bastionijärjestelmä]]
[[fr:Bastion]]
[[hr:Bastion]]
[[it:Baluardo]]
[[ja:堡塁]]
[[ka:ბასტიონი]]
[[lt:Bastionas]]
[[mk:Бастион]]
[[nl:Bastion]]
[[no:Bastion]]
[[pl:Bastion]]
[[pt:Baluarte]]
[[ru:Бастион]]
[[sl:Bastijon]]
[[sv:Bastion]]
[[uk:Бастіон]]