Эндзі Ўоргал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Кіно: артаграфія
д →‎Біяграфія: артаграфія, пунктуацыя
Радок 35:
 
== Біяграфія ==
Эндру Ўорхал нарадзіўся [[6 жніўня]] [[1928]] году ў [[Пітсбург]]у зь імем ''Андрэй Варгола''. Ягоныя бацькі, ''Андрый Варгола'' і ''Улія Юстына Завацка'' (прозьвішча «Варгола» зьмянілі на ангельскі варыянт Ўорхал пасьля пераезду ў ЗША), былі эмігрантамі са [[СлавакіяСлаваччына|СлавакііСлаваччыны]], якая ў той час уваходзіла ў склад [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]]. Яны паходзілі з русінскіх грэка-каталікоў зь вёскі Мікоя на поўначы СлавакііСлаваччыны. У СлавакііСлаваччыне бацька працаваў на вугальнай шахце ў навакольліваколіцы [[Медзілаборцэ]].
 
У маладосьці Эндзі захварэў на [[харэяХарэя|харэю]]й, якая, хутчэй за ўсё, была вынікам ускладненьня [[шкарлятына|шкарлятыны]]. Гэта хвароба на ўсё жыцьцё зьмяніла зьнешні выгляд Ўорхала.
 
Творчыя здольнасьці, якія выявіліся яшчэ ў маладосьці, дазволілі Ўорхалу скіраваць сваю адукацыю на мастацтва. Ён паступіў на факультэт камэрцыйнага мастатацтва ''Ўнівэрсытэту Карнэгі Мэлан'' у Пітсбургу. У [[1949]] годзе ён пераехаў у [[Нью-Ёрк]], дзе пачаў кар’еру ілюстратара [[часопіс]]аў і стваральніка [[рэкляма|рэклямы]] ў ''Міжнародным Мастацкіммастацкім Цэнтрыцэнтры''. У [[1950-я]] гады, творчасьць Ўорхала яшчэ не набыла сваю адметнасьць. У гэты час Ўорхал атрымаў вядомасьць дзякуючы сваім эксцэнтрычным чарнільным малюнкам абутку, выкананым у вольным стылі з намеранымі плямамі.
 
[[Файл:In the style of Andy Warhol.jpg|міні|Карціна, выкананая мэтадам трафарэтнага дкуку.]]
 
У [[1960-я|1960-х]] гадах Эндзі Ўорхал вынайшаў тэхніку трафарэтнага друку. У [[1962]] годзе Ўорхал стварыў сэнсацыйную сэрыю карцінаў, на якіх былі адлюстраваны, часта ў яркіх фарбах, слоікі кока-колы і бляшанкі кансэрваў, у тым ліку вядомыя выявы бляшанак таматнага супу ''Campbell'', якія прынесьлі яму папулярнасьць. Ён шукаў спосабы ня толькі стварэньня мастацкіх твораў з дапамогай прадуктаў масавай культуры, але і жадаў, перад усімперадусім, ствараць масавае мастацтва. Ягоныя творы выявілі пустату і бязьлікасьць заходняй масавай культуры, заснаванай на спажываньні. Хутка ён стварыў яшчэ больш яскравыя творы — выкананыя у эксцэнтрычным стылі — выявы вядомых людзей таго часу: [[Мэрылін Манро]], [[Элвіс Прэсьлі|Элвіса Прэсьлі]], [[Мао Цзэ-дун]]а. Скандальная рэпутацыя Ўорхала спрыяла вядомасьці працаў гэтай сэрыі. У наш час яеейны кошт дасягае дзясяткаў мільёнаў даляраў.
 
У другой палове [[1960-я|1960-х]] гадоў Ўорхал зацікавіўся [[кіно]]. Ягоныя фільмы, створаныя разам з [[Пол Морысі|Полам Морысі]], сталі першымі прадвесьнікамі [[сэксуальная рэвалюцыя|сэксуальнай рэвалюцыі]]. Разам з гэтым Ўорхал стварае першую альтэрнатыўную рок-групу «[[The Velvet Underground]]». Таксама ён стаў дызайнэрам вокладак для некалькіх папулярных альбомаў, напрыклад ''[[Sticky Fingers]]'' гурту [[The Rolling Stones]].
 
Вакол мастака склалася асаблівая субкультура моладзі, адна з удзельніц якой, фэміністка [[Валеры Саланас]] у [[1968]] годзе стрэліла ў «настаўніка», цяжка яго параніўшы. Нягледзячы на тое, што ягонае жыцьцё атрымалася ўратаваць, Ўорхал застаўся інвалідам і ў [[1987]] годзе ён памёр ад наступстваў гэтага раненьня. Ён быў пахаваны ў [[Пітсбург]]у, у грэка-каталіцкай царкве сьвятога Духу.
 
== Творчасьць ==