Максім Танк: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 93.85.170.23 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Renessaince |
|||
Радок 33:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня. Яго бацька Іван Фёдаравіч у часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] быў мабілізаваны ў войска і служыў салдатам у чыгуначным батальёне, потым — у вайсковай шавецкай майстэрні. У [[1916]] г. з набліжэньнем фронту М. Танк разам з маці Домнай Іванаўнай (да замужжа — Хвалько) пераязджае ў [[Масква|Маскву]], дзе яны туляцца на ўскрайку гораду
Увосень [[1922]] г. з-за вялікага голаду ў Расеі сям’я Скурко вярнулася ў Пількаўшчыну (родную хату ў вайну пільнаваў дзед Фёдар Маркавіч). Увосень [[1933]] М. Танк паступіў у першую клясу польскай пачатковай школы, якую скончыў праз тры гады; вучыўся ў суседніх вёсках Шкленікова і Сваткі. У [[1926]] г. паступіў у трэцюю клясу Вілейскай рускай прыватнай гімназіі. Праз два гады яе зачынілі польскія ўлады і М. Танк быў вымушаны перавесьціся ў больш аддаленую [[Радашкавіцкая беларуская гімназія|Радашкавіцкую беларускую гімназію]], дзе неўзабаве ўступіў у камсамольскую падпольную арганізацыю. За ўдзел у забастоўцы, арганізаванай гімназістамі ў пачатку 1929 г., яго адтуль адлічылі. Нейкі час вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], зь якой таксама быў выключаны за вальнадумства і непаслушэнства<ref name=rahrod/>. Адзін час наведваў мэліярацыйныя курсы.
|