Берасьцейскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Падпісаньне: https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%91%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D0%B8%D1%80&oldid=59488142
Радок 67:
 
На прыняцьце ўльтыматуму зь 10 пунктаў Савецкаму ўраду надавалася 48 гадзінаў. Першыя два пункты паўтаралі ўльтыматум ад 27 студзеня, то бок тычыліся тэрытарыяльных прэтэнзіяў. Акрамя таго, было прапанавана неадкладна ачысьціць [[Ліфляндыя|Ліфляндыю]] й [[Эстонія|Эстонію]] ад расейскіх войскаў і чырвонагвардзейцаў. Расея абавязвалася заключыць мір з [[УЦР|Украінскай цэнтральнай радай]], вывесьці войскі з [[Украіна|Украіны]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], вярнуць [[Турэччына|Турэччыне]] анаталійскія правінцыі і прызнаць скасаваньне турэцкіх капітуляцыяў, неадкладна дэмабілізаваць войска, у тым ліку наваўтвораныя злучэньні, адвесьці свой флёт у [[Чорнае мора|Чорным]] і [[Балтыйскае мора|Балтыйскім морах]] і ў [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночным Ледавітым акіяне]] ў расейскія парты і раззброіць яго. Акрамя вайскова-палітычных, ультыматум таксама зьмяшчаў патрабаваньні гандлёва-эканамічнага характару.
 
23 лютага, ужо ў пэрыяд 48-гадзіннага ўльтыматуму, адбылося паседжаньне ЦК РСДРП(б), на якім Ленін запатрабаваў прыняцьця нямецкіх умоваў, пагражаючы сваёй адстаўкай, што фактычна азначала раскол партыі. Пад уплывам пагрозы Леніна Троцкі, нягледзячы на непрыняцьце мірнай дамовы, адмовіўся ўдзельнічаць у дыскусіі. Ягоная пазыцыя прымусіла завагацца й іншых удзельнікаў. Падчас галасаваньня Троцкі, [[Фэлікс Дзяржынскі|Дзяржынскі]], Ёфэ і [[Мікалай Красьцінскі|Красьцінскі]] ўстрымаліся, што дазволіла прыняць рашэньне сям’ю галасамі супраць чатырох.
 
Толькі за 2,5 гадзіны да сканчэньня тэрміну ўльтыматуму з агромністымі цяжкасьцямі, 126 галасамі супраць 85 з 26 устрымаўшыміся Ленін здолеў прасунуць рашэньне праз [[УЦВК]]. А 7-й раніцы 24 лютага ў Бэрлін пайшла тэлеграма пра прыняцьце нямецкіх умоваў і гатоўнасьць выслаць дэлегацыю ў Берасьце-Літоўскае. Гэтае рашэньне выклікала рашучыя пратэсты «левых камуністаў» і [[эсэр]]аў.
 
Савецкая дэлегацыя вярнулася ў Берасьце-Літоўскае 1 сакавіка. Да гэтага часу міністры замежных справаў супернікаў ужо зьехалі ў Бухарэст заключаць дамову з Румыніяй. Ніхто з бальшавіцкіх лідэраў ня маў жаданьня ставіць свае подпісы пад ганебнай для Расеі дамовай (наркамзамспраў Троцкі сышоў у адстаўку, Ёфэ і Зіноўеў адмовіліся ехаць, [[Рыгор Сакольнікаў|Сакольнікаў]] пагражаў падаць у адстаўку), аднак пазьней Сакольнікаў усё ж пагадзіўся. Дэлегацыя на чале зь ім і ў складзе: Пятроўскі, Чычэрын, Карахан і 8 кансультантаў — падпісала дамову без усялякіх абмеркаваньняў 3 сакавіка. Цырымонія падпісаньня адбылася ў Белым палацы{{Заўвага|Колішняя царква сьвв. Пятра й Паўла, пабудаваная ў XVII стагодзьдзі}}<ref>[http://www.brest-fortress.by/?sec=21 Мемориальный комлекс «Брестская крепость-герой»]</ref>. Пасьля падпісаньня мірнае дамовы ў асяродзьдзі вышэйшых ваенных кіраўнікоў адбыўся раскол з нагоды легітымнасьці дагавору. [[Кірыл Шутко]], [[Мікалай Падвойскі]] й [[Мікалай Крыленка]] папрасілі Саўнаркам вызваліць іх ад займаных пасадаў, што было прынята 13 лістапада.
 
== Умовы ==