Берасьцейскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Перамовы пра мір: https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%91%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D0%B8%D1%80&oldid=59488142
https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%91%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D0%B8%D1%80&oldid=59488142
Радок 54:
 
Троцкі, парушыўшы прыказаньні Леніна, адрынуў нямецкія ўмовы, вылучыўшы лёзунг «Ні міру, ні вайны: мір не падпісваем, вайну спыняем, а войска дэмабілізуем». Нямецкі бок у адказ абвясьціў, што непадпісаньне Расеяй мірнай дамовы аўтаматычна спрычыньвае спыненьне замірэньня. Пасьля гэтага савецкая дэлегацыя дэманстрацыйна пакінула перамовы. У той самы дзень Троцкі аддаў загад вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Крыленку неадкладна аддаць загад пра спыненьне стану вайны зь Нямеччынай і ўсеагульную мабілізацыю. Гэты загад быў скасаваны Леніным ужо праз 6 гадзінаў, аднак яго атрымалі ўсе франты.
 
== Падпісаньне ==
{{СС|13 лютага|1918|31 студзеня}} на нарадзе з удзелам Вільгельма II, імпэрскага канцлера Гертлінга, кіраўніка нямецкага ведамства замежных справаў фон Кюльмана, Гіндэнбурга, Людэндорфа, начальніка марскога штабу і віцэ-канцлера было прынятае рашэньне аднавіць наступ на Ўсходнім фронце. Плянавалася заняць усю Прыбалтыку усутыч да Нарвы і аказаць узброеную падтрымку Фінляндыі.
 
Плян да апошняга моманту трымаўся ў сакрэце, і толькі 16 лютага ўвечары пра гэта было паведамлена савецкаму прадстаўніку, які заставаўся ў Берасьці-Літоўскім. Ужо 18 лютага ўдзень немцы пачалі наступ і да вечара ўзялі [[Дзьвінск]], дзе на той час знаходзіўся штаб расейскай 5-й арміі Паўночнага фронту. Бальшавіцкія часткі не аказалі па ўсім фронце сур’ёзнага супраціву<ref name="volkov" />.
 
Савецкі ўрад уночы з 18 на 19 лютага накіраваў ураду Нямеччыны радыёграму з выказваньнем пратэсту і згодаю падпісаць мірную дамову на нямецкіх умовах. Тым часам у ходзе наступу немцы рушылі на [[Рэвель]], [[Пскоў]] і [[Нарва|Нарву]]. 19 лютага быў узяты [[Менск]], 20 — [[Полацак]], 21 — [[Рэчыца]] й [[Ворша]], 22 — латвійскія [[Вольмар]] і [[Вэндэн]] і эстонскія [[Валк]] і [[Гапсала]]. 24 лютага немцы, страціўшы ў баёх за Пскоў каля 300 вайскоўцаў, спынілі прасоўваньне<ref>[http://gubernia.pskovregion.org/number_427/08.php Андрей Михайлов. История начала Красной армии и Гражданской войны]</ref><ref>[http://txt.rushkolnik.ru/docs/index-7154.html?page=13 Иванов С. А. Большевики Псковской губернии в борьбе за победу Великой Октябрьской революции]</ref>. У гэты час у Пецярбургу нарэшце атрымалі ўльтыматум нямецкага ўраду.
 
На Ўкраіне 21 лютага нямецкія войскі ўвайшлі ў [[Кіеў]], 1 сакавіка занялі [[Гомель]], [[Чарнігаў]] і [[Магілёў]]. Бальшавіцкія войскі адступалі без усялякага супраціву. Як згадваў генэрал Гофман, «мне яшчэ не даводзілася бачыць такой недарэчнай вайны. Мы вялі яе практычна на цягнікох і аўтамабілях. Саджаеш на цягнік купку пяхоты з кулямётамі і адной гарматай і едзеш да наступнай станцыі. Бярэш вакзал, арыштоўваеш бальшавікоў, саджаеш на цягнік яшчэ жаўнераў і едзеш далей».
 
Прадпрынятая 21 лютага бальшавікамі спроба зладзіць абарону Петраграда правалілася ўжо 25 лютага. Хоць за дзень да таго большасьць ваенных частак прынялі рэзалюцыі «стаяць насьмерць», на справе ніхто ня вырушыў на фронт, за выняткам [[Латыскія стралкі|латыскіх стралкоў]]. У такіх умовах пагроза акупацыі Петраграду стала цалкам рэальнай, і было вырашана перанесьці сталіцу ў Маскву.
 
На прыняцьце ўльтыматуму зь 10 пунктаў Савецкаму ўраду надавалася 48 гадзінаў. Першыя два пункты паўтаралі ўльтыматум ад 27 студзеня, то бок тычыліся тэрытарыяльных прэтэнзіяў. Акрамя таго, было прапанавана неадкладна ачысьціць [[Ліфляндыя|Ліфляндыю]] й [[Эстонія|Эстонію]] ад расейскіх войскаў і чырвонагвардзейцаў. Расея абавязвалася заключыць мір з [[УЦР|Украінскай цэнтральнай радай]], вывесьці войскі з [[Украіна|Украіны]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], вярнуць [[Турэччына|Турэччыне]] анаталійскія правінцыі і прызнаць скасаваньне турэцкіх капітуляцыяў, неадкладна дэмабілізаваць войска, у тым ліку наваўтвораныя злучэньні, адвесьці свой флёт у [[Чорнае мора|Чорным]] і [[Балтыйскае мора|Балтыйскім морах]] і ў [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночным Ледавітым акіяне]] ў расейскія парты і раззброіць яго. Акрамя вайскова-палітычных, ультыматум таксама зьмяшчаў патрабаваньні гандлёва-эканамічнага характару.
 
== Умовы ==