Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
д →‎Гісторыя: пунктуацыя, артаграфія
Радок 7:
{{Неэнцыкляпэдычна|разьдзел}}
[[Файл:Rastvo_1746.jpg|рамка|Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746.]]
[[Ісус Хрыстос]], нарадзіўся ад [[Дзева Марыя|Прачыстае Дзевы Марыі]] падчас праўленьня рымскага імпэратара ([[кесар]]а) [[Актавіян Аўгуст|Актавіяна Аўгуста]]. Паводле загаду кесара ў імпэрыі праводзіўся ўсенародны перапіс. [[Палестына]], якая была пад уладай цара [[Ірад I Вялікі|Ірада]], таксама падначальвалася [[Рым]]у, таму ўсе яе жыхары, згодна звычаю, павінныя былі адправіцца ў вызначаныя кожнаму калену, племені й роду прабацькоўскія мясьціны, каб унесьці свае імёны ў сьпіс рымскіх падданых. Дзева Марыя і заручаны зь Ёю [[праведны Ёсіф]] былі з роду цара Давіда і пайшлі з [[Назарэт]]у ў Давідаў горад [[Бэтлеем]]. Гарады гэтыя й цяпер можна знайсьці на мапе [[Палестына|Палестыны]]. З прычыны сваёй беднасьці й вялікай колькасьці народу ў горадзе яны не змаглі прыпыніцца ў гасьцініцы і вымушаныя былі разьмясьціцца ў вапняковай пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі скаціну. У такіх абставінах, ня маючы ня толькі зямной велічы, але звычайных умоваў, апоўначы па субоце (як апавядае царкоўнае паданьне) Прасьвятая Дзева нарадзіла Богадзіця. Яна сама спавіла Яго і паклала ў ясьлі, прызначаныя для кармленьня скаціны.
 
Першымі дазналіся пра Нараджэньне Збавіцеля бэтлеемскія пастухі. Раптам зьявіўся перад імі [[анёл]] Божы і сьвятло Гасподняе азарыла іх, яны ж разгубіліся. Анёл сказаў ім: «Ня бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям. Цяпер нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збавіцель, Хрыстос Гасподзь. І вось вам знак, па якім вы пазнаеце Яго: вы знойдзеце Дзіця спавітае ў ясьлях». І толькі анёл сказаў гэта пастухам, як нечакана зьявілася зь ім мноства воінства нябеснага, пяючы: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у чалавеках благаваленьне» (у Каталіцкім Касьцёле: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі»). Калі анёлы зьніклі, пастухі сказалі адзін аднаму: «Хадзем у ВіфлеемБэтлеем і паглядзім, што там здарылася». Яны прыйшлі ў пячору і ўбачылі Марыю, Ёсіфа й Дзіця, што ляжала ў ясьлях. Пакланіўшыся Дзіцяці, пастухі расказалі, што ім было пра Яго абвешчана. Марыя ж захоўвялазахоўвала ўсе іхныя словы ў сваім сэрцы. Пасьля гэтага пастухі вярнуліся да сваіх статкаў, славячы і дзякуючы Бога за ўбачанае і пачутае.
 
Згодна закону, на восьмы дзень пасьля нараджэньня Дзіцяці, Маці Яго зь Ёсіфам далі Яму імя Ісус, як было ўказана Госпадам праз анёла. (Ісус азначае «збавіцель»;, Хрыстос: — Божы пасланец, «мэсія»). Усьлед за гэтым прыйшлі з усходу ў Ерусалім [[вешчун]]ы-[[астроляг]]і й пачалі пытацца: «Дзе Цар іудзейскіюдэйскі, які нарадзіўся? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе й прыйшлі пакланіцца Яму». Калі дазнаўся пра гэта цар Ірад, то надта ўсхваляваўся, бо думаў, што нованароджаны Цар адбярэ ў яго пасад. Ён сабраў першасьвятароў і вучоных-кніжнікаў і запытаўся: «Дзе мае нарадзіцца Хрыстос?» Тыя адказалі: «У ВіфлеемеБэтлееме, як прадказана прарокам Міхеем». Тады Ірад, сабраўшы вешчуноў, выведаў у іх час зьяўленнязьяўленьня зоркі й сказаў ім: «Ідзіце, разьведайце пра Дзіцятка, а калі знойдзеце, то паведаміце мне, каб і я Яму пакланіўся». Сам жа надумаў загубіць Ісуса. Вешчуны падаліся ў ВіфлеемБэтлеем сьледам за зоркаю, якая рухалася перад імі і прывяла да месца, дзе было Дзіця. Яны ўвайшлі, убачылі Дзіця з Маці Яго, пакланіліся і паднесьлі Яму сымбалічныя дары: золата як Цару, ладан як Богу і сьмірну як прысуджанаму да пакараньня сьмерцю. Атрымаўшы затым у сьне папярэджаннепапярэджаньне ад Бога не вяртацца да Ірада, вяшчунывешчуны вярнуліся ў сваю краіну кружным шляхам. І паводле паданьня, вешчуноў звалі [[Мельхіёр]], [[Гаспар]] і [[ВалтасарБальтазар]], і былі яны прадстаўнікамі трох расаў роду чалавечага (нашчадкамі [[Сім]]а, [[Хам]]а і [[Іафет]]а). Пасьля яны прынялі хрысьціянства і прызнаныя сьвятымі.
 
== Сьвяткаваньне ==