Стрэчаньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 4:
 
== Праваслаўная традыцыя ==
[[Файл:The Candlemas day 1731.jpg|250px250пкс|значак|Стрэчаньне Гасподняе, беларуская школа, 1731 г.]]
У час Стрэчаньня Царква ўспамінае падзею зямнога жыцьця [[Ісус Хрыстос|Госпада нашага Ісуса Хрыста]], якая сталася своеасаблівай повязьзю Старога Запавета з маючым адкрыцца Новым Запаветам. У законе Маіісеевым прадпісвалася прысьвячаць Богу ўсякага першынца мужчынскага полу. Таму праз сорак дзён пасьля Свайго Нараджэньня Богадзіця Ісус быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе [[Багародзіца|Маці Божая]] зь [[ЁсіфСьвяты Язэп|Ёсіфам]]ам прынесьлі ва ўдзячную і ачышчальную ахвяру двух галубоў. I хоць Прасьвятая Дзева, якая нарадзіла Дзіця ад [[Дух Сьвяты|Духа Сьвятога]], ня мела патрэбы ў ачышчэньні, аднак, будучы глыбока пакорлівай, Яна выканала прадпісаньне закону.
 
На той час у Ерусаліме жыў праведны [[старац Сімяон]], якому было прадказана Духам Сьвятым, што ён не памрэ, пакуль ня ўбачыць Хрыста Збавіцеля. Як паведамляюць старажытныя гісторыкі, задоўга да [[Божае Нараджэньне|Нараджэньня Хрыстовага]] эгіпэцкі цар [[Пталамей II Філядэльф]] пажадаў дапоўніць змакамітую александрыйскую бібліятэку тэкстамі [[Стары Запавет|Старога Запавета]]. Для перакладу іх па грэцкую мову (са старажытнаяўрэйскай) ён запрасіў зь Ерусаліму 72 вучоных-кніжнікаў. Сярод іх быў і праведны Сімяон, якому прыйшлося перакладаць кнігу [[прарок Ісая|прарока Ісаі]]. Прачытаўшы ў арыгінале словы «Вось, Дзева ў чэраве прыме і народзіць Сына» (Іс. 7:14), ён вырашыў, што слова «Дзева» тут ужыта памылкова замест слова «жанчына», і хацеў выправіць тэкст. У гаты момант перад ім зьявіўся анёл і ўтрымаў ягоную руку са словамі: «Май веру напісаным словам, ты сам пераканаесься, што яны споўняцца, 6о ня 6удзе тваёй сьмерці, пакуль ня ўбачыш Хрыста Госпада, Які народзіцца ад Чыстай і Пранепарочнай Дзевы». 3 таго дня праведны Сімяон і стаў чакаць прышэсьця Хрыста.
Радок 47:
 
== Народная традыцыя ==
Грамніцы ці Стрэчаньне — зімовае сьвята народнага календара. Назва, магчыма, паходзіць ад язычніцкага бога [[Грамаўнік]]а ([[Пярун|ПерунПеруна]]а) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расьліннасьці. Другая назва — Стрэчаньне — тлумачыцца як сустрэча зімы зь летам: «Прыйдуць грамінцы — скідай рукавіцы». Па стане надвор’я ў гэты дзень меркавалі, якое надвор’е будзе вясной і летам. Асноўным рытуалам на Грамніцы было асьвячэньне ў царкве ці касьцёле сьвечак. Грамнічныя сьвечкі шанавалі, іх запальвалі ў навальніцу, каб маланка не спаліла хату, іх агнём падсмальвалі валасы жаніху і нявесьце на пасадзе, давалі цяжка хвораму перад сьмерцю, падвешвалі ў хляве ці стайні, каб нячыстая сіла ня шкодзіла хатняй жывёле. Пасьля Грамніцаў селянін пачынаў рыхтавацца да веснавых работ.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Candlemas|выгляд=міні}}
 
{{Накід:Рэлігія}}