Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1653137 удзельніка 178.120.16.249 (гутаркі)
д пунктуацыя
Радок 51:
У актавай кнізе «Менскі гродзкі суд» (Цэнтральны гістарычны архіў) за 1600 год занатаваны зьвесткі, што датычацца сьмерці Васіля Цяпінскага. У гродзкім судзе места менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на баяраў зямяніна К. Гурына з маёнтку Юнцаўскі за гвалтоўны напад і зьбіцьцё іх у стадоле маёнтку Крайскі.
 
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа ''«…по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими… перед судом… з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзеці роднага брата Мікалая Цяпінскага (бацькі Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..Цяпинского…»''
 
Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымі братамі ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ўжо ў сталым узросьце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпінскіх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».