Обі-Ўан Кенобі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
артаграфія
Радок 22:
 
=== У новай трылёгіі ===
Обі-Вана вучыў майстар-джэдай [[Квай-Гон Джын]]. У канцы [[Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза|першага фільму]] малады джэдай забівае [[Дарт Мол|Дарта Мола]], магутнага сытха, якога падаслаў [[Дарт Сыдыюс]]. У гэтай жа бойке гіне яго настаўнік, Квай-Гон Джын. Перад сьмерцю ён просіць, каб Обі-Ван працягнуў навучаньне Энакіна. Пасьля сьмерці свайго настаўніка Кенобі сам становіцца настаўнікам для маленькага хлопчыка [[Дарт Вэйдэр|Энакіна Скайўокера]] й такім чынам выконвае апошні запавет настаўніка. У [[Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў|другім эпізодзе]] Обі-Вану Рада джэдаяў дае заданьне знайсьці таго, хто стаіць за замахам на жыцьцё [[Падмэ Амідала|Падмэ]]. Пошукі прыводзяць яго на плянэту [[Джэанозыс]]. Там ад [[Граф Дуку|Графа Дуку]], [[Цёмны джэдай|цёмнага джэдая]], Обі-Ван даведваецца жахлівую таямніцу. Дуку паведамляе Кенобі, што Рэспублікай даўно кіруе сам [[Дарт Сыдыюс]], аднак Обі-Ван ня можа паверыць у гэта, але у той жа момант у душы рыцара-джэдая ўзьнікае недавер да канцлера [[Палпатын]]а. У трэцім эпізодзе паміж Кенобі й Энакінам узьнікае сапраўдны канфлікт. Обі-Ван Кенобі ўсё больш адчувае, што Дуку меў рацыю, калі казаў, што [[Галяктычная рэспубліка|Рэспублікай]] кіруе [[сытх]]. У той жа час Энакін ня хоча чуць ні чоганічога дрэннага аб канцлеру. Ён цалкам яму давярае й ліча сваім старым сябрам. У канцы фільму Палпатын зацягвае Энакіна на цёмны бок Моцы й здраджвае [[Дэмакратыя|дэмакратыі]], ён зьнішчае старую Галяктычную рэспубліку. Энакін, здрадзіўшы ордэну, пачынае ваяваць супраць [[Джэдай|джэдаяў]]. Дарт Сыдыюс наракае яго [[Драт Вэйдэр]]. Обі-Ван, Ёда й астатнія джэдаі, каторым пашанціла выжыць, сыходзяць у выгнаньне. Обі-Ван адпраўляецца на плянэту пяскоў — [[Татуін]]. Там ён прысьвячае жыцьцё ахове [[Люк Скайўокер|Люка Скайўокера]], сына Энакіна Скайўокера, народжанага ад Падмэ.
 
=== У арыгінальнай трылёгіі ===