Картахэна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 77:
Першая дакладная згадка пра гарадзкое паселішча адносіцца да [[227 да н. э.|227 году да н. э.]] і кажа пра тое, што [[картаген]]скі войскавод [[Гасдрубал Прыгожы]] заснаваў тутака горад, забясьпечыўшы, такім чынам кантроль над багатымі мінэральнымі радовішчамі паўднёвага ўсходу. Горад ператварыўся ў галоўную базу [[фінікійцы|фінікійскага]] царства, заснаванага [[Ганібал]]ам ў Гішпаніі, з гэтага гораду ён адправіўся ў знакаміты пераможны вайсовы паход са сланамі на Італію, перайшоўшы праз [[Альпы]] і пачаўшы ў [[218 да н. э.|218 годзе да н. э.]] [[Другая Пунічная вайна|Другую Пунічную вайну]].
 
У [[209 да н. э.|209 годзе да н. э.]] Картахену захапіў рымскі войскавод [[Сцыпіён Афрыканскі|Сцыпіён]]. Горад быў перайменаваны ў Картага Нова (Новы Картаген) , і ператварыўся ў адзін з найважнейшых гарадоў [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] ў Гішпаніі. У [[44 да н. э.|44 годзе да н. э.]] Картага Нова быў трэцім пасляпасьля Тарака й Кордабы горадам на паўвостраве. У працэсе раманізацыі імпэратар [[Актавіян Аўгуст]] перабудаваў горад, спансаваў будаўніцтва форуму й манумэнтальнага рымскага тэатру.
 
Усьлед за падзеньнем [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]] й усталяваньнем у Гішпаніі ўлады германскіх каралёў, каля [[550]] году, Картахена была заваяваная [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскім імпэратарам]] [[Юстыніян I|Юстыніянам I]] і была пераўтвораная ў сталіцу Правінцыі Гішпанія Бізантыйскай імпэрыі пад імем Картага Спартарыя. Каля [[662]] году [[вэстготы]] пад правадырствам [[Сьвінтыла|Сьвінтылы]] захапілі і, паводле [[Сьвяты Ісыдар|Сьвятога Ісыдара]], цалкам спустошылі й разбурылі горад, што стала прычынай ягонага глыбокага заняпаду. У часы [[арабы|арабскага]] валадарства, горад адчуў пэўны ўздым, тут быў [[мячэт]] і ўмацаваная цытадэль. У [[1245]] годзе кастыльскіх князь Альфонса, крыху пазьней які стаў каралём [[Альфонса X Мудры|Альфонса X Мудрым]]м, адваяваў горад.
 
== Гарады-сябры ==