Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q515 (translate me)
д →‎Этымалёгія: кірылічная «і»
Радок 10:
Слова «горад» паходзіць ад дзеяслова «гарадзіць», і ў часы [[Полацкае княства|Полацкага]] ды [[Тураўскае княства|Тураўскага]] княстваў пазначала агароджанае паселішча зь сядзібай палітычнай і духоўнай адміністрацыі.<ref>[[Сяргей Шупа]]. [http://archive.svaboda.org/slova/horad.html Горад] // Слоўнік Свабоды</ref> Цывілізацыйна старадаўнія гарады мала чым адрозьніваліся ад вёсак.
 
У часы [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] беларускія гарады праз распаўсюджваньне [[Майдэборскае права|Майдэборскага права]] далучаюцца да эўрапейскай гарадзкой супольнасьці. Набыцьцё правоў і прывілеяў разам з узрастаньнем у жыцьці насельнікаў ролі гандлю, рамёстваў й промыслаў спрыялі цывілізацыйнай трансфармацыі гарадзкога паселішча. Гэтая перамена адлюстравалася і ў тэрміналёгіі: пачынаючы з [[13 стагодзьдзе|ХІІІ ст.]]<ref name="st">[[Янка Станкевіч|СтанкевiчСтанкевіч Я.]] (пры ўчасьцiўчасьці [[Антон Адамовіч|Ант. АдамовiчаАдамовіча]]). [http://knihi.com/mova/stankievic.html МаленькiМаленькі маскоўска-беларускiбеларускі (крывiцкiкрывіцкі) слоўнiчакслоўнічак фразэолёгiчныфразэолёгічны iі прыказкаў ды прывiтаньнiпрывітаньні, зычэньнiзычэньні iі iншінш.] / Пасьляслоўе В. ВячоркiВячоркі. 3-е выд. — Мн.: Навука iі тэхнiкатэхніка, 1992. — 77 с. ISBN 5-343-01322-8</ref> назва «горад» ў [[старабеларуская мова|літоўскіх (беларускіх)]] пісьмовых помніках замацоўваецца за старажытнымі замкавымі ўмацаваньнямі, новая частка паселішча, сэрцам якой робіцца рынак, атрымлівае назву «места»<ref>[http://slounik.org/starbiel/ме Место] // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997</ref>. У дадзеным значэньні слова «места» фіксуецца ня толькі ў літаратурнай старабеларускай мове, але і як архаізм<ref name="st"/> у беларускім народным фальклёры. Пачынаючы з [[15 стагодзьдзе|ХV ст.]]<ref name="st"/> характар места-рынку быў пашыраны на ўсё паселішча, толькі прыметнік «гарадзкі» («гродзкі») працягвае ўжывацца як сынонім слова «замкавы» (''напр.'' [[гродзкі суд]]).
 
Шырокае выкарыстаньне «места» фіксуецца ў час адраджэньня беларускай мовы (2-я палова [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] — пачатак [[20 стагодзьдзе|ХХ]] стст). Напрыклад, [[Францішак Багушэвіч]] у сваім вершы «Немец» пісаў:
Радок 20:
У Маскоўска-беларускім слоўніку, выдадзеным братамі [[Гаўрыла Гарэцкі|Г.]] і [[Максім Гарэцкі|М. Гарэцкімі]] ў [[Вільня|Вільні]] ([[1920]]), «места» даецца як першы беларускі пераклад да расейскага «город».<ref name="m-b1920">{{Літаратура/Маскоўска-беларускі слоўнік (1920)|к}} С. 31</ref>
 
Слова «места» афіцыйна ўжывалася і ў [[БССР]]: «Расейска-беларускі слоўнік» [[Сьцяпан Некрашэвіч|С. Некрашэвіча]] і М. Байкова ([[1928]]) эквівалентам расейскага «город» дае беларускія «места», «горад» (менавіта ў такой пасьлядоўнасьці<ref name="r-b1928">{{Літаратура/Расейска-беларускі слоўнік (1928)|к}} С. 85</ref>), прысутнічаюць тамака і вытворныя прыметнікі «мескі» й «прымескі» — адпаведныя расейскім «городской» і «пригородный». Аднак пасьля [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|правапіснай рэформы 1933 году]], якая паклала пачатак [[русіфікацыя|палітыкі русіфікацыі]], гэты тэрмін штучна выкідваецца з парэформавых савецкіх слоўнікаў беларускай мовы.<ref>Дзмітрый Шыманскі «Хто знішчыў беларускую мову?» // ДзедзiчДзедзіч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)</ref> Па-за межамі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] «места» працягвае актыўна выкарыстоўвацца ў якасьці адзінай дапушчальнай назвы вялізнага населенага пункту.<ref name="st"/>
 
== Месты Беларусі ==