Гарадзельскі прывілей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 2:
 
Меў на мэце ўмацаваньне й пашырэньне [[каталіцызм]]у ў [[ВКЛ]]. У прывілеі канстатавалася, што з прыняцьцем каталіцтва ВКЛ «далучаецца, злучаецца, уключаецца, перадаецца» [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польскаму Каралеўству]]. Усе касьцёлы й каталіцкі клір забясьпечваюцца ўсімі правамі і свабодамі згодна са звычаямі Польскага Каралеўства. Паны, [[шляхта]] й [[баяры]] ВКЛ, якія прымуць каталіцкую веру й атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывілеямі й пажалаваньнямі, як і польскія паны й шляхта, пацьвярджаліся іх правы на свабоднае распараджэньне сваёй маёмасьці й атрыманьня спадчыны. Гарантаваліся правы жанчынаў на валоданьне ўласных маёнткаў. Паны й шляхта ВКЛ павінныя былі захоўваць вернасьць і пастаяннасьць каралю Ягайлу й вялікаму князю Вітаўту. Гарадзельскі прывілей прадугледжваў увядзеньне пасад [[ваявода|ваяводы]] й [[кашталян]]а ў [[Вільня|Вільні]], [[Трокі|Троках]] і інш. месцах. Асабліва важнае значэньне меў артыкул, у якім замацоўвалася правіла, што пасьля сьмерці Вітаўта паны й шляхта ВКЛ не павінныя былі выбіраць сабе новага князя бяз згоды Ягайлы й польскіх фэадалаў, а тыя пасьля сьмерці Ягайлы не павінныя былі выбіраць новага караля бяз згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, які ўпершыню заканадаўча замацоўваў выбраньне вялікага князя, супярэчыў і абвяргаў першы артыкул, у якім пацьвярджалася зьліцьцё ВКЛ і Польшчы, бо калі выбіраўся асобны князь, то захоўвалася самастойнасьць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павінныя былі выбіраць са згоды Вітаўта й шляхты, сьведчыць аб раўнапраўным становішчы абедзьвюх дзяржаваў. Прывілей прадугледжваў магчымасьць скліканьня агульных соймаў фэадалаў вялікага княства Літоўскага й Польскага Каралеўства. Сьцьвярджэньне, што ўсе некаталікі, у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасьць насельніцтва княства), не павінныя былі дапускацца на дзяржаўныя пасады й засядаць у панскай радзе, мела ідэалягічны, а не практычны характар, бо большасьць мясцовага кіраўніцтва й значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]