Аповесьць мінулых часоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 38 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q192551 (translate me)
Радок 1:
[[Файл:14 2 List of Radzivill Chron.jpg|міні|250px|14-ы аркуш [[Радзівілаўская хроніка|Радзівілаўскай хронікі]], што ўлучае ў сябе сьпіс «Аповесьці мінулых гадоў» з унікальнымі ілюстрацыямі [[15 стагодзьдзе|XV ст.]]. На аркушы апісваецца [[Руска-бізантыйская вайна 907 году|паход кіеўскага князя Алега на Царград]]]]
 
'''«Аповесьць мінулых часоў», «Аповесьць мінулых гадоў»''' ([[старажытнаруская мова|стар.-рус.]] ''Повѣсть временныхъ лѣт'') — помнік [[славяне|усходнеславянскага]] летапісаньня, створаны людзьмі блізкімі да [[кіеў]]скіх князёў. Меў тры рэдакцыі, у якіх пададзеная гісторыя [[Русь|Русі]] ад [[852]] [[год|року]] да [[1110]] уключна. Зьбярогся ў розных летапісных зводах[[звод]]ах (найбольш поўная рэдакцыя ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім]] і [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскім]] сьпісах). У Іпацьеўскім летапісе «Аповесьць мінулых часоў» працягваецца [[Кіеўскі летапіс|Кіеўскім летапісам]].
 
«Аповесьць мінулых часоў» значна паўплывала на разьвіцьцё ўсходнеславянскага летапісаньня. У наступны час яна ўлучалася амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасьці своеасаблівых уводзінаў.
Радок 23:
 
== Зьвесткі пра беларускія землі ==
Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі з гісторыі беларускіх зямель эпохі Старажытнай Русі, асабліва [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У прыватнасьці, тут апісаная раздача гарадоў [[Рурык]]ам, удзел палачанаў у паходзе [[Алег (кіеўскі князь)|Алег]]а на Царград (цяперашні [[Стамбул]]), толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя [[10 стагодзьдзе|X ст.]] [[Рагвалод]]а і ягоную дачку [[Рагнеда|Рагнеду]], тут падрабязна выкладзеная гісторыя жыцьця і дзейнасьці князя [[Усяслаў Чарадзей|Ўсяслава Чарадзея]], апетага ў «[[Слова пра паход Ігаравы|Слове пра паход Ігаравы]]». У ёй прыведзеныя самыя раньнія зьвесткі пра многія беларускія [[места|месты]], пра [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] ([[1067]]).<ref>В.  А.  Чамярыцкі. Аповесць мінулых гадоў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 519</ref>
 
== Крыніцы ==