Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 37:
 
== Творчасьць ==
Друкаваўся з [[1912]] г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданьне надрукаваў у [[1913]] г. у газэце «[[Наша ніва]]». У [[1914]] г. выдаў у [[Вільня|Вільні]] зборнік апавяданьняў «[[Рунь (зборнік, Гарэцкі)|Рунь]]», у [[1919]] г. — драматызаваную аповесьць «[[Антон (аповесьць)|Антон]]». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданьняў «Досьвіткі» ([[1926]]), аповесьці «Дзьве душы» (Вільня, [[1919]]), «Ціхія песьні» ([[1926]], другое, дапрацаванае і пашыранае выданьне пад назвай «Ціхая плынь» у [[1930]]), дакумэнтальна-мастацкія запіскі «На імпэрыялістычнай вайне» ([[1926]], перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» ([[1965]]), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», [[1966]]). Выпушчаны ў 1960 г. — «Выбранае», у 1973 г. — Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984—1986 гг. — Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. — «Творы».
 
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
 
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
 
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
 
=== Ацэнкі ===
Радок 50 ⟶ 57:
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* [http://www.slounik.org/80914.html Гарэцкі Максім] // {{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1917—1990)}}