Дванаццаць апосталаў: розьніца паміж вэрсіямі

найбліжэйшыя вучні Ісуса Хрыста
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:12, 24 чэрвеня 2013

Дванаццаць апосталаў — дванаццаць бліжэйшых вучняў і пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасьці і якія сталі пачынальнікамі хрысьціянскай царквы. Згодна Евангельлям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэньні, а пасьля свайго ўваскрасеньня паслаў адзінаццаць зь іх (за мінусам Іуды Іскарыёта) з Вялікім Паручэньнем для распаўсюджваньня Свайго вучэньня ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысьціянскай традыцыі згодна з Евангельлем ад Лукі ў Хрыста было таксама сямідзесят апосталаў.

Дванаццаць апосталаў, 14 ст., Масква

Апостал Павел (ён жа Саул з Тарса), ня быў з дванаццаці або семідзесяці, але пасьля звароту ў хрысьціянства стаў называцца «апосталам язычнікаў» (Рым. 11:13) і сьцьвярджаў, што атрымаў ад ўваскрослага Ісуса Вялікае Даручэньне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павел не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.

Раньні пэрыяд хрысьціянства ў жыцьці апосталаў называецца Апостальскім стагодзьдзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццацьцю вучнямі.

Агульнае апісаньне

 
Джэймс Ціссо, Павучэньне апосталаў.

Апосталы паказаны ў Новым Запавеце як Галілейскія яўрэі, большасьць зь іх мела яўрэйскія імёны, але некаторыя зь іх мелі і грэчаскія.

У Марка 6:7-13 сьцьвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Матф. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксьце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў Евангельлі ад Матфея нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго горада абвінавачваньнем падчас Страшнага Суда.

Пазьней згодна Бібліі дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Евангельле «ўсім народам». Апостал Павел падкрэсьліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем». (Эф. 2:19-20)

Дванаццаць апосталаў у сінаптычных Евангельлях

Кананічныя Евангельля даюць розныя імёны дванаццаці апосталаў. Згодна зь сьпісамі ў кожным з трох сінаптычных Евангельляў, дванаццаць, якіх выбраў Ісус, і «якіх ён назваў апосталамі», былі:

Мацьвея 10:1-4 Maрка 3:13-19 Лука 6:12-16
Сімон, якога завуць Пётр Сімон, якога імя Ён перамяніў на Пётр Сімон, якога назваў Пётр
Aндрэй, яго брат Aндрэй Aндрэй, яго брат
Якаў, сын Зевядзееў Якаў Зевядзееў Якаў
Ян, яго брат Ян брат Якава (і надаў ім імя Боаргенес) Ян
Філіп Філіп Філіп
Варфаламей Варфаламей Варфаламей
Фама Фама Фама
Мацьвей, мытнік Мацьвей Мацьвей
Якаў, сын Алфееў Якаў Алфееў Якаў Алфееў
Фадзьдзей Фадзьдзей Іуда, сын Якава
Сімон Зілот Сімон Зілот Сімон, якога завуць Зілот
Іуда Іскарыёт, які Яго выдаў Іуда Іскарыёт, які Яго выдаў Іуда Іскарыёт, які быў здраднік

У сінаптычных Евангельлях падаецца, што Ісус браў з Сабою Пятра, Якава і Яна падчас Свайго Перамяненьня, а таксама падчас малітвы на Гефсіманіі. У Евангельлі ад Марка падаецца, што нават дванаццаць не маглі разумець сэнс цудаў і прытчаў Ісуса.

Дванаццаць апосталаў у Евангельлі ад Яна

У Евангельлі адзначана толькі частка апосталаў:

  • Пётр
  • Андрэй (пазначаны як брат Пятра)
  • «Сыны Зевядзея» (Ян ды Якаў)
  • Філіп
  • Нафанаіл
  • Фама (таксама званы Блізьнюк) (11:16), (20:24), (21:02)
  • Іуда Іскарыёт
  • Іуда (не Іскарыёт) (14:22) (верагодна, Фадзьдзей)

Зь іх толькі Нафанаіла няма ў сьпісах ў іншых Евангельлях. Ён традыцыйна атаясамліваецца з Варфаламеем, хоць гэтае атаясьненьне і некаторымі аспрэчваецца. Тры апосталы наогул не згадваецца ў Евангельлі ад Яна, іх імёны: Якаў, сын Алфееў, Мацьвей і Сімона Кананіт (Зілот).

Сьмерці дванаццаці апосталаў

Згодна хрысьціянскай традыцыі ўсе апосталы, акрамя аднаго былі забіты, толькі Ян дажыў да пажылога ўзросту. Толькі сьмерць Якава, сына Зевядзея, апісана ў Новым Запавеце, і дэталі іншых сьмерцяў зьяўляюцца прадметам легенд і паданьняў. У некаторых выпадках існуе амаль поўная аднадушнасьць у традыцыях, і ў іншых выпадках, існуюць самыя розныя і непасьлядоўныя апісаньні.

Іуда Іскарыёт, першапачаткова адзін з дванаццаці, памёр пасьля суда над Ісусам. Матфея 27:5 кажа, што ён павесіўся, а Дзеі 1:18 удакладняюць, што цела Іуды ўпала, расчыніліся, і яго «вантробы выпалі». Мацьвій быў абраны на яго месца, як адзін з дванаццаці.

Магілы апосталаў

З адзінаццаці апосталаў (без уліку Іуды Іскарыёта) згодна з хрысьціянскай традыцыяй вызначаны пахаваньні толькі сямі: