Тэлеграф: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 62 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q721587 (translate me)
д →‎Электрычны тэлеграф: выпраўленьне спасылак
Радок 7:
== Электрычны тэлеграф ==
[[Файл:Telegrafo.png|thumb|250px|left|]]
Адна зь першых спроб стварыць сродак сувязі з выкарыстаньнем электрычнасьці адносіцца да другой паловы [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]], калі Лесаж у [[1774]] годзе пабудаваў у [[Жэнэва|Жэнэве]] электрастатычны тэлеграф. У [[1798]] годзе [[Гішпанія|гішпанскі]] вынаходнік [[ФрасіскаФрансыска Сальва Кампільлё|Франсыска дэ Сальва]] стварыў уласную канструкцыю электрастатычнага тэлеграфа. Потым, у [[1809]] годзе [[Нямеччына|нямецкі]] вучоны [[Самуіл Томас Земерынг]] пабудаваў электрахімічны тэлеграф.
 
Першы электрамагнітны тэлеграф стварыў [[Расея|расейскі]] вучоны [[Павел Шылінг]] у [[1832]] годзе. Ён распрацаваў код, у якім кожнай літары альфабэту адпавядала камбінацыя сымбаляў, якая магла праяўляцца чорнымі і белымі кругамі на тэлеграфным апараце. Пазьней электрамагнітны тэлеграф быў пабудаваны ў Нямеччыне [[Карл Гаўс|Карлям Гаўсам]] і [[Вільгельм Вэбер|Вільгельмам Вэберам]] ([[1833]]), у Вялікабрытаніі — Кукам і Ўітсанам ([[1837]]), а ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] электрамагнітны тэлеграф быў запатэнтаваны Морзэ ў [[1837]] годзе. Тэлеграфныя апараты Шылінга, Гаўса-Вэбера, Кука-Ўітсана адносяцца да электрамагнітных апаратаў стрэлачнага тыпа, а апарат Морзэ да электрамэханічных. Вялікай заслугай Морзэ зьяўляецца вынаходніцтва тэлеграфнага кода, дзе літары альфабэту прадстаўлены камбінацыяй кропак і працяжнікаў ([[код Морзэ]]). Камэрцыйнае выкарыстаньне электрычнага тэлеграфа было пачата ў [[Лёндан]]е ў [[1837]] годзе, а ў 1858 годзе была наладжаная праца першай [[Трансатлянтычны тэлеграфны кабэль|трансатлянтычнай тэлеграфнай лініі]], што дазволіла злучыць тэлеграфнай сувязьзю ЗША і Вялікабрытанію.