Віктар Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне, катэгорыі
Радок 1:
{{Цёзкі}}
'''Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі''' ({{НарадзіўсяДата ў старым стылі|[[21 красавіка]]|4|[[1833]]|4 красавіка}}, в. [[Мастаўляны (Падляскае ваяводзтва)|Мастаўляны]], цяпер у [[Польшча|Польшчы]] — {{Памёр|6|11|1862}}, ф. [[Якушоўка]]) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт [[Маскоўскі ўнівэрсытэт|Маскоўскага ўнівэрсытэту]]. 3 1856 у [[Пецярбург]]у. На даручэньне [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]] працаваў у [[Імпэратарская публічная бібліятэка|Імпэратарскай публічнай бібліятэцы]], адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі.

У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.

3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь [[Асалінэюм|бібліятэкай Асалінскіх]] у [[Львоў|Львове]], зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю [[ВКЛ]], антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «УманскаяУманскі разьнягвалт» пра паўстаньне [[1768]] украінскіх сялян у месьце [[Умань]] (цяпер [[Чаркаская вобласьць]], зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., [[1859]]), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі.

Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у [[1859]] у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] І. Агрызка.

Увосень [[1862]] захварэў на [[сухоты]], выехаў да бацькі ў фальварак [[Якушоўка (вёска)|Якушоўка]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага паветапавету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], дзе і памёр.
 
== Літаратура ==
Радок 17 ⟶ 25:
[[Катэгорыя:Навучэнцы Сьвіслацкай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 21 красавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1833 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Падляскім ваяводзтве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ад сухотаў]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Сьвіслацкім раёне]]