Дзень H (Швэцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя, артаграфія, шаблён
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Dagen H.svg|міні|Лягатып Дня H]]
{{Іншыя значэньні}}
 
'''Дзень H''' альбо '''Dagen H''' (ад {{мова-sv|Högertrafik}} — правабаковы рух) — дата пераходу [[Швэцыя|Швэцыі]] зь [[левабаковы рух|левабаковага]] на правабаковы аўтамабільны рух [[3 верасьня]] [[1967]] году.
 
Радок 7:
Прыхільнікі пераходу да правабаковага руху, якія былі падтрыманыя шэрагам экспэртаў, лічылі, што гэта прывядзе да зьніжэньня аварыйнасьці на дарогах. У прыватнасьці, выкарыстаньне левага руля дае кіроўцу лепшы агляд сустрэчнай паласы руху і мусіць садзейнічаць памяншэньню лабавых сутыкненьняў.
 
Аднак, на [[рэфэрэндум]]е [[1955]] году адносна пытаньня зьмяненьня боку руху 85% удзельнікаў выказаліся супраць.
 
Тым ня менш, у [[1963]] годзе швэдзкі парлямэнт утварыў ''дзяржаўную камісію па пераходзе да правабаковага руху'' ({{lang|sv|Statens Högertrafikkomission}}), якая мусіла распрацаваць і ўвесьці ў жыцьцё комплекс захадаў для забесьпячэньня такога пераходу.
 
Была зробленая значная праца: неабходна было ўсталяваць новыя [[дарожны знак|дарожныя знакі]] і [[сьвятлафор]]ы на іншым баку дарогі, правесьці пераканфігураваньне шматлікіх [[скрыжаваньне|скрыжаваньняў]], на вуліцах з аднабаковым рухам  — перанесьці на іншы бок аўтобусныя прыпынкі; усе аўтамабілі мусілі правесьці адпаведную наладку фараў. Адначасова была падрыхтаваная новая [[дарожная разьметка]] белага колеру замест жоўтай, якая выкарыстоўвалася раней.
 
Асобную праблему складаў [[грамадзкі транспарт]]: швэдзкія [[аўтобус]]ы мелі правы руль і дзьверы зь левага боку. Падчас падрыхтоўкі да зьмяненьня боку руху швэдзкія аўтамабільныя капманіі выпусьцілі 8000 «пераходных» мадэляў аўтобусаў, якія мелі дзьверы з абодвух бакоў.
Радок 17:
Вялікая ўвага надавалася і інфармацыі для насельніцтва. Быў выпушчаны адмысловы 30-старонкавы інфармацыйны буклет, быў распрацаваны і шырока распаўсюджаны (уключна з выявамі на жаночай бялізьне) адмысловы [[лягатып]]. Па радыё трансьлявалася інфармацыйная песьня ''«Трымай управа, Свэнсан»'' ({{lang|sv|«Håll dig till höger, Svensson»}}).
 
[[ВыяваФайл:Kungsgatan 1967.jpg|справа|міні|Цэнтар [[Стакгольм]]у ў дзень пераходу на правабаковы рух]]
Дзень H быў прызначаны на 5:00 у нядзенюнядзелю, [[3 верасьня]] [[1967]] году. У гэты дзень з 1 гадзіны ночы да 6 раніцы быў забаронены (за выняткам экстрэнныхэкстраных выпадкаў) рух прыватнага транспарту. У [[Стакгольм]]е забарона доўжылася з 10 раніцы суботы да 15 гадзінаў нядзелі. У Дзень H у 4:50 раніцы ўсе транспартныя сродкі мусілі спыніцца і зьмяніць бок дарогі; працягнуць рух дазвалялася ў 5:00. На першы час пасьля пераходу быў уведзены адмысловы рэжым абмежаваньня хуткасьці.
 
У цэлым, пераход на правабаковы рух прайшоў спакойна. Ня быў зарэгістраваны ніводны выпадак дарожна-транспартнага здарэньня, якое было б напрамую зьвязанае зь пераходам. У першыя месяцы пасьля Дня H назіралася значнае зьніжэньне ўзроўня аварыйнасьці. Аднак ацаніць уплыў пераходу на колькасьць здарэньняў на дарозе складана: калі кіроўцы засвоілі новыя правілы руху, яны сталі менш уважлівымі, і колькасьць здарэньняў зноў пачала павялічвацца.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Dagen H}}
* [http://www.brianlucas.ca/roadside/#listofcountries Which side of the road do they drive on?] {{ref-en}}
 
{{Commonscat|Dagen H}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Швэцыі]]