Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак, вікіфікацыя
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак, вікіфікацыя
Радок 19:
}}
'''«Да Злучэньня!»''' — беларускі рэлігійны часопіс, прысьвечаны справам Уніі, які заснавалі і выдавалі ў 1932—1937 гг. беларускія [[Езуіты|айцы-езуіты]] з [[Усходняя місія айцоў-езуітаў у Альбэртыне|Усходняй місіі ў Альбэртыне]] пад [[Слонім]]ам.
 
== Рэдакцыя і супрацоўнікі ==
 
Часопіс «Да Злучэньня!» быў адзіным беларускамоўным пэрыядычным выданьнем, якое выдавалася ў межах неаўнійнага руху ў першай палове ХХ ст. Друкаваўся звычайна на 20 палосах фармату А5 у [[Беларускаяй друкарня імя Ф. Скарыны|Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны]] ў [[Вільня|Вільні]] (вул. Завальная, 1). Адзін асобнік часопісу каштаваў 20 грошаў, кошт падпіскі на год складаў 2 [[Злоты|злотыя]].
 
Рэдактарам часопісу быў а. [[Антон Неманцэвіч]] — вядомы дзяяч беларускага каталіцкага адраджэньня пачатку ХХ ст. і адзін з самых яркіх прадстаўнікоў усяго неаунійнага руху. Свае матэрыялы ён часьцей за ўсё падпісваў як ''«Злучэнец», «а. Антоні»'' або зусім бяз подпісу. Дапамагалі рэдагаваць таксама маладыя беларускія сэмнарысты-езуіты. Сярод аўтараў, чые матэрыялы друкаваліся ў штомесячніку «Да Злучэньня!», былі: грэка-каталіцкі сьвятар а. [[Баляслаў Пачопка]], беларускі марыянін візантыйскага абраду а. [[Язэп Германовіч]] (Вінцук Адважны), кс. [[Пётар Татарыновіч|Пётра Татарыновіч]], вядомы польскі езуіт а. [[Ян Урбан]] і інш.
 
З лістападу 1934  г. (з № 35), пасьля накіраваньня а. Антона Неманцэвіча на выкладчыцкую працу ў [[Папская духоўная сэмінарыя ў Дубна|Папскую духоўную сэмінарыю ў м. Дубна]] (сёньня  — Ровенская вобл., Украіна), месцам выданьня часопісу замест [[Альбэртын]]у стала пазначацца [[Вільня]]. Пры гэтым рэдактар часопісу «Да Злучэньня!» а. Антон Неманцэвіч адрас рэдакцыі падаваў у Папскай сэмінарыі ў м. [[Дубна]].<ref>Да Злучэньня!  — 1934.  — № 11.</ref>
 
== Аўдыторыя і тэматыка ==
 
Часопіс «Да Злучэньня!» быў скіраваны на папулярызацыю ідэі [[Берасьцейская унія|Уніі]] ў шырокіх колах беларускага грамадзтва. На яго старонках зьмяшчаліся папулярныя катэхетычныя апавяданьні; урыўкі з чарговых нядзельных эвангельскіх чытаньняў, якія друкаваліся ў адпаведнасьці з календаром Царквы бізантыйскага абраду; артыкулы, якія знаёмілі з рэлігійнымі практыкамі і дактрынай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду. У часопісе друкаваліся рэпартажы і гістарычныя артыкулы, якія знаёмілі чытача з гісторыяй і тагачаснай практыкай каталіцтва ўсходняга абраду. Друкаваліся тут і артыкулы, якія выказвалі розныя погляды на шляхі і мэтады разьвіцьця ўнійнай дзейнасьці ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў тыя часы, а таксама палеміка з непрыхільнымі да Уніі і Каталіцкай Царквы выказваньнямі з польска-шавіністычнага ці праваслаўнага боку. Фактычна штомесячнік «Да Злучэньня!», акрамя зьдзяйсьненьня інфармацыйна-прапагандысцкай функцыі, выконваў яшчэ і функцыю фармаваньня ідэяў у беларускай плыні неауніі.<ref>Яўген Усошын. Ідэйныя пастулаты неаунійнага руху паводле праграмнага рэдакцыйнага артыкула ў часопісе «Да злучэння» (№ 1 за 1932 г.)</ref>
 
УСярод часопісематэрыялаў часопісу асаблівае і сталае месца займалі матэрыялы дзіцячай скіраванасьці  — «Куток для дзяцей».
 
На апошняй старонцы часопісу традыцыйна зьмяшчаўся царкоўны каляндар на месяц з сьвятамі «грэка-славянскага абраду» (паводле старога стылю) і паралельна  — лацінскага абраду (паводле новага стылю).
 
== Мэты і рэдакцыйная палітыка ==
Мэты, якія ставіла перад сабой рэдакцыя і якія падзяляліся колам людзей, згуртаваных вакол часопісу, дэкляраваліся ў праграмным артыкуле «Ад рэдакцыі», які быў зьмешчаны ў першым нумары часопісу, які выйшаў у [[1932]] годзе. Галоўнай мэтай часопісу «Да Злучэньня!» ставілася задача пашырэньня сярод беларусаў думкі і пажаданьня Ісуса Хрыста пра рэлігійную (царкоўную) еднасьць хрысьціянаў, што была выяўленая ў словах Хрыста: «Каб усе былі адно» (Ян 17, 21). Гэтае волевыяўленьне называлася ў артыкуле «найвялікшым і найглыбейшым пажаданьнем» Ісуса Хрыста.
 
У адрозьненьне ад іншых масавых выданьняў, прысьвечаных Уніі, якія былі даступныя ў Заходняй Беларусі, часопіс «Да Злучэньня!» меў выразна нацыянальны беларускі характар. Такая скіраванасьць была закладзена ўжо ў праграмным рэдакцыйным артыкуле. Аўдыторыяй, да якой было накіраванае пасланьне праграмнага артыкулу, ёсьць увесь беларускі народ. Гэта можна прасачыць ужо ў першых словах артыкулу: «Да злучэньня мы клічам усіх беларусаў, сыноў-дачок аднае нашае Бацькаўшчыны, разьбітых на часткі ў найбольш чуткім мейсцы свае душы, у сазнаньні свае рэлігійнае прыналежнасьці».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2-5.</ref> Хоць паводле практыкі неаунійнайнеаўнійнай дзейнасьці галоўным «аб’ектам» гэтай дзейнасьці былі вернікі бізантыйскага абраду, зьяднаныя або незьяднаныя з Рымскім Пасадам, рэдакцыя часопісу «Да Злучэньня!» пераходзіла гэтыя межы і зьвярталася ў сваіх матэрыялах да ўсяго беларускага народу, лічачы ўвесь народ ахвярай рэлігійнай разьдзеленасьці.
 
Згодна з думкай рэдакцыі, гістарычныя перадумовы рэлігійнага расколу сярод беларусаў палягалі ў ліквідацыі [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|Ўніяцкай Царквы]], як часткі Каталіцкай Царквы ў Беларусі: «Расійскія цары і іх прыслужнікі накінулі сілком сінадальнае праваслаўе».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 4.</ref>
Радок 41 ⟶ 52:
 
Рэдакцыя часопісу высока ацэньвала стойкасьць беларуса ў веры, якую засьведчыў у сваіх творах [[Францішак Багушэвіч]].
 
У часопісе сталае месца займалі матэрыялы дзіцячай скіраванасьці — «Куток для дзяцей».
 
На апошняй старонцы часопісу традыцыйна зьмяшчаўся царкоўны каляндар на месяц з сьвятамі «грэка-славянскага абраду» (паводле старога стылю) і паралельна — лацінскага абраду (паводле новага стылю).
 
З лістападу 1934 г. (з № 35), пасьля накіраваньня а. Антона Неманцэвіча на выкладчыцкую працу ў [[Папская духоўная сэмінарыя ў Дубна|Папскую духоўную сэмінарыю ў м. Дубна]] (сёньня — Ровенская вобл., Украіна), месцам выданьня часопісу замест [[Альбэртын]]у стала пазначацца [[Вільня]]. Пры гэтым рэдактар часопісу «Да Злучэньня!» а. Антон Неманцэвіч адрас рэдакцыі падаваў у Папскай сэмінарыі ў м. [[Дубна]].<ref>Да Злучэньня! — 1934. — № 11.</ref>
 
Матэрыялы часопісу «Да Злучэньня!» сустракалі насьцярожанае стаўленьне польскіх уладаў. У выніку часопіс у [[1937]] быў нават зачынены.<ref>Юры Туронак. Спробы адраджэння Уніяцкай Царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі / Ю. Туронак // Мадэрная гісторыя Беларусі / пад рэд. В. Булгакава. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 436.</ref> Усяго выйшла 60 нумароў часопісу.<ref>Глеб Бабкін. Да злучэння / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 184.</ref>