Платон Ціхановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, катэгорыя
д дапаўненьне, стыль
Радок 27:
Тым ня менш у 1887, па невядомых прычынах епархіяльнае начальства пра сьвятара Платона Ціхановіча адзначала, што ён быў сярод «не позаботившихся об открытии в своих приходах вопреки распоряжению высшего начальства и воле монарха» царкоўнапрыходзкіх школаў, яму «поставляется на вид такое небрежное их отношение к своим обязанностям и вменяется им в непременную обязанность позаботиться об открытии в своих приходах церковноприходских школ».
 
Апошнія гады Платон Ціхановіч дажываў у Луніне з жонкай, меў дачку, якая была замужам у Пагосьце-Загародзкім за мясцовым лекарам Сухадольскім. Жонка сьвятара звалілася зь печы, доўгі час хварэла і ўрэшце памерла. Таму сьвятар пасяліў да сябе ўнучку зь яе сям’ёй. Пасьля рэвалюцыі 1917, калі была бальшавіцкая ўлада, з сьвятара часта зьдзеваліся, крыўдзілі. Гэта вымусіла старога сьвятара пакінуць дом, пабудаваны на царкоўнай зямлі, і перайсьці жыць ў дом унучкі Марыі, які яна пабудавала ў канцы вёскі. Памёр у [[1922]], дачка пахавала яго ў [[Пагост-Загародзкі|Пагосьце-Загародзкім]].
 
== Граматыка Ціхановіча ==
Праваслаўны сьвятар з Луніна на мясцовым матэрыяле стварыў уласнае дасьледаваньне «Беларуская граматыка». Першаадкрывальнікам «Беларускай граматыкі» сьвятара Платона Ціхановіча зьяўляецца [[Генадзь Каханоўскі]]. ГэтаГэтая рукапісная праца, напісанаянапісана на шаснаццаці старонках васьмі вялікафарматных аркушаў. Сваю «Беларускую граматыку» праваслаўны сьвятар пісаў на дзьвюх мовах: беларускай і расейскай. Яе першую частку, якая ёсьць уводзінамі да ўсёй працы, аўтар напісаў у м. [[Лунін]] 31 студзеня [[1875]]. Ва ўводзінах аўтар пераконвае чытача, што беларуская мова мае свае асаблівасьці і яе ня трэба блытаць з расейскай.
 
У сваім навуковым дасьледаваньні лунінскі сьвятар-філёляг паказаў асаблівасьці беларускай мовы ў вымаўленьні гукаў як зычных, так і галосных, адрозьненьні ў склонавых і дзеяслоўных формах у параўнаньні з расейскай мовай, асаблівасьці ў родах назоўнікаў і асаблівасьці ў сынтаксычным ладзе.
У сваёй працы Платон Ціхановіч зьвяртаўся таксама да аналізу жывой гаворкі мясцовых палешукоў, прыводзіў адпаведныя прыклады, даў іх у перакладзе на расейскую мову.
 
У сваёй працы Платон Ціхановіч зьвяртаўся таксама да аналізу жывой гаворкі мясцовых палешукоў, прыводзіў адпаведныя прыклады, даў іх у перакладзе на расейскую мову. Фразэалягізмы, абароты гаворкі, якія прыкмеціў Ціхановіч і ўвёў у навуковае дасьледаваньне, і сёньня жывуць сярод лунінчан.
 
Паводле ўспамінаў старажылаў Луніна, цікавіўся Платон Ціхановіч і беларускімі народнымі песьнямі.