Хрыста Боцеў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Баўгарскія паэты; дададзеная [[Category:Баўгарскія паэты і паэткі|Катэгорыя:Баўгарскія паэты і п...
дапаўненьне
Радок 30:
|Сайт = [http://www.hristobotev.com/ Бачына, прысьвечаная Боцеву]
}}
{{Іншыя значэньні|Боцеў (неадназначнасьць)}}
{{Цёзкі|Боцеў}}
'''Хры́ста Бо́цеў''' ({{Мова-bg|Христо Ботев}}), пры нараджэньні '''''Хрыста Боцеў Петкаў''''' ({{Мова-bg|Христо Ботьов Петков}}; {{Дата ў старым стылі|[[6 студзеня]]|[[1848]]|25 сьнежня 1847}}, [[Калофер]] — [[1 чэрвеня]] [[1876]], Камарата, [[Балканскія горы|Старая Планіна]]) — [[Баўгарыя|баўгарскі]] [[грамадзкі дзяяч]], [[паэт]] і [[публіцыст]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў Калоферы ў сям’і настаўніка і дзеяча вызвольнага руху Боцё Петкава. Навучаўся ў родным месьце, у 1863 паступіў у Другую [[Адэса|адэскую]] гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1865 року быў выключаны з гімназіі. Працягнуў навучаньне ў [[Адэскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Мечнікава|Новарасейскім унівэрсытэце (Адэса)]].
 
Працаваў настаўнікам у сяле [[Задунаеўка]] ў [[Бэсарабія|Бэсарабіі]]. У 1867 вярнуўся ў Калофер. Падчас урачыстасьцяў у гонар Кірылы й Мятода выступіў з антытурэцкаю прамовай, пасьля чаго быў вымушаны эміграваць у Румынію.
 
У Бухарэсьце браў удзел у аб’яднаньнях баўгарскай эміграцыі, увайшоў у Баўгарскі рэвалюцыйны камітэт, выдаваў газэту «Дума на българските емигранти» ({{Мова-be|Слова баўгарскіх эмігрантаў|скарочана}}). Браў удзел у [[Красавіцкае паўстаньне (1876)|Красавіцкім паўстаньні 1876 року]]. {{Дата ў старым стылі|[[1 чэрвеня]]|[[1876]]|20 траўня}} быў сьмяротна паранены турэцкім снайпэрам. Паводле іншае вэрсіі, быў забіты адным са сваіх паплечнікаў. Усе ўдзельнікі аддзелу, якім кіраваў Боцеў, таксама загінулі.
 
== Памяць ==
Пасьля атрыманьня незалежнасьці Хрыста Боцеў стаў адным з шанаваных у Баўгарыі дзеячоў нацыянальнага адраджэньня. З 1885 дзень 2 чэрвеня адзначаецца як нацыянальнае сьвята ''Дзень Боцева і загінулых за свабоду і незалежнасьць Баўгарыі''.
 
У Калоферы дзейнічае {{Не перакладзена|Нацыянальны музэй «Хрыста Боцеў»|дом-музэй Боцева|bg|Национален музей "Христо Ботев"}}; у адноўленым караблі {{Не перакладзена|Радзецкі (параход)|«Радзецкі»|bg|Радецки (кораб)}}, на якім аддзел Боцева прыбыў на дапамогу паўстаньню, таксама дзейнічае музэй.
 
Імем Хрыста Боцева названыя вуліцы амаль у кожным месьце [[Баўгарыя|Баўгарыі]], у шматлікіх местах [[Румынія|Румыніі]] й іншых краінах; шматлікія навучальныя ўстановы і бібліятэкі; футбольныя клюбы, стадыёны і горад [[Боцеўград]].
 
Ягонае імя носяць [[Боцеў (Балканы)|гара ў Балканах]], [[Боцеў (Антарктыка)|пік у Антарктыцы]], {{Не перакладзена|Боцеў (Лівінгстан)|скрайняя паўднёвая кропка|bg|Ботев (нос)}} востраву [[Лівінгстан (востраў)|Лівінгстан]], {{Не перакладзена|Боцеў (астэроід)|малая плянэта|bg|225238 Христо Ботев}}.
 
Помнікі Хрыста Боцеву ўсталяваныя ў Баўгарыі, Малдове, Расеі, Украіне.
 
== Літаратура ==
Радок 94 ⟶ 112:
{{Commonscat|Hristo Botev}}
* [http://www.hristobotev.com/ Бачына, прысьвечаная Хрыста Боцеву]{{ref-bg}}
* [http://prajdzisvet.org/authors/38-botsieu-khrysta.html Біяграфія] на [[ПрайдзіСьвет|ПрайдзіСьвеце]]
 
{{Накід}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Боцеў, Хрыста}}