Мёртвая мова: розьніца паміж вэрсіямі

мова, якая ўжо ня мае носьбітаў ад нараджэньня, хоць і можа быць ва ўжываньні
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:28, 28 кастрычніка 2007

Мёртвая мова — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў дачыненьні да мовы, што ня мае жывых носьбітаў, для якіх бы яна зьяўлялася роднай.

Сьмерць мовы можа настаць у выпадку яе выцясьненьня іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі амэрыканскіх індзейцаў, якія былі выцесьненыя ангельскай і іншымі мовамі калянізатараў.

Некаторыя мовы становяцца мёртвымі ў выніку натуральнай эвалюцыі, разьвіваючыся ў іншыя мовы. Прыкладам гэтай зьявы можа быць лаціна, зь якой разьвіліся жывыя раманскія мовы, а сама яна пры гэтым сталася мёртвай. Падобны лёс спасьцігнуў санскрыт і стараславянскую мову.

Некаторыя мёртвыя мовы працягваюць выкарыстоўвацца ў навуцы ці літургіі (лаціна, санскрыт, копцкая мова, царкоўнаславянская мова).

У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць "ажыць", як гэта здарылася з іўрытам.


Глядзі таксама