Ўэйлз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 39:
|Катэгорыя = Валія
}}
'''Ўэйлз''' ({{мова-cy|Cymru}}; {{мова-en|Wales}}; састар. — '''Валія''') — адзін з рэгіёнаў [[Вялікабрытанія|Злучанага Каралеўства Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі]]. Разьмяшчаецца на паўднёвым усходзе [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і мяжуе з [[Ангельшчына]]й на ўсходзе. Ўэйлз зьяўляецца найбуйнейшым [[княства]]м у сьвеце. На ўсходзе мяжуе з Ангельшчынай, на захадзе абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну ды [[Ірляндзкае мора|Ірляндзкім морам]]. Даўжыня берагавой лініі складае каля 1200 км. Значная частка тэрыторыі занятая горамі. Найвышэйшыя горы займаюць поўночную ды цэнтральную часткі, найвышэйшая кропка - гара Snowdon (Yr Wyddfa). Паводле тэрыторыі Ўэйлз складае 10% ад агульнай тэрыторыі Вялікабрытаніі<ref>Алесь Дашчынскі. [http://www.svaboda.org/content/article/1045528.html У Менску прайшоў валійскі фэстываль] Радыё Свабода 29.02.2008</ref>. Клімат пераважна паўночна-[[Умераны клімат|умераны]], марскі.
 
Уэйлз паўстаў як этнічная адзінка грунтуючыся на [[Кельты|кельцкім]] племені Брытаў пасьля заканчэньня Рымскага кіраваньня ў Брытаніі ў [[5 стагодзьдзе|5 стагодзьдзі]]. Сёньня Ўэйлз разглядаецца як адзін з кельцкіх рэгіёнаў. Сьмерць Лівеліна Апошняга ў [[1282]] годзе была канцом незалежнага існаваньня Ўэйлзу, які быў неўзабаве захоплены Ангельшчынай на чале з [[Эдўард I|Эдўардам I]], хоць напачатку [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] Оўайн Гліндур ненадоўга аднавіў незалежнасьць Ўэйлзу ў сучасных межах. Ўэйлз быў анэксаваны Ангельшчынай, у ім было ўведзенае ангельскае заканадаўства. Асобна палітыка ва Ўэйлзе пачала разьвівацца ў 19 стагодзьдзі. На зьмену Ўэйлзкаму лібэралізму, прыкладам якога была палітыка Лойд Джроджа, прыйшоў сацыялізм ды партыя лейбарыстаў. Напрацягу 20 стагодзьдзя пашыраліся патрыятычныя настроі, у 1925 годзе была сфармаваная палітычная партыя Ўэйлза (Plaid Cymru). У 1962 утворанае таварыства валійскай мовы. Паводле Акту аб урадзе ва Ўэйлзе 1998 году пачала склікацца Нацыянальная Асамблея Ўэйлзу, якая ўпершыню за 500 гадоў пачала прыймаць спэцыяльныя законы для Ўэйлзу.
 
Напачатку [[Індустрыяльная рэвалюцыя|Індустрыяльнай рэвалюцыі]] ва Ўэйлзе пачалі разьвівацца [[Горная справа|горная здабыча]] ды [[мэталюргія]], што прывяло да ператварэньня сельскагаспадарчага рэгіёну ў індустрыяльны. Распрцоўка паўднёваўэйлзкага вугальнага басэйну прывяла да імклівага павелічэньня насельніцтва.
 
== Гісторыя ==
У 1536 годзе Ўэйлз канчаткова стаў часткай Вялікабрытаніі<ref name=svaboda1>[http://www.svaboda.org/content/article/2163139.html Ці трэба ратаваць мовы, якія зьнікаюць?] Радыё Свабода</ref>. Адразу пасьля гэтага кароль Ангельшчыны [[Генрых VIII]] абавязаў насельніцтва Ўэйлза карыстацца ангельскай мовай замест валійскай<ref name=svaboda1/>.
 
== Культура ==
Радок 46 ⟶ 53:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Wales}}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Злучанае Каралеўства}}