Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д злучнасьць
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10:
Пасьля сканчэньня [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] сумесна з М. Абрамчыкам на эміграцыі аднавіў [[Рада БНР|Раду БНР]]. Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына» ([[1948]]—[[1962]]). Стварыў філію ньюёркскага Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» Інстытута, якія былі выдадзены ў [[Мюнхэн]]е.
 
З [[1962]] году жыў у [[Нью-Ёрк]]у. З [[1963]] году і да сьмерці зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Беларус», якой пад ягоным рэдагаваньнем выйшла каля 200 нумароў. Стала супрацоўнічаў з [[Свабода (радыё)|радыё «Свабода»]]. У [[ЗША]] выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Зьяўляецца аўтарам працы «Русыфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русыфікацыйнаму працэсу» пра ідэялёгію і практыку расейскафікацыі ў Беларусі ў [[1950-я|1950-х]] — на пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў, апублікаванай у «[[Запісы БІНіМу|Запісах]]» [[БІНІМ|Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва]] ў 1962 годзе ў Мюнхэне.
 
== Літаратура ==