Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3rc2) (робат дадаў: pa:ਕ੍ਰਿਸਮਸ
Радок 43:
Адвэнт завяршае вігілійная вячэра, якая пачынаецца на зьмярканьні [[24 сьнежня]]. У кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім зьбіраецца ўся сям’я. На стале мусяць знаходзіцца найбольш смачныя посныя стравы, сярод якіх абавязковае мае быць крупяная [[каша]] — куцьця. Звычай вігілійнай вячэры зьявіўся ў Беларусі ў [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ ст.]]
 
Вігілійную вячэру распачынаюць зь дзяленьня аплаткай[[аплатка]]й — прэсным белым хлебам, загадзя асьвечаным. Аплатка — гэта сымбаль Хрыста. Перад вячэрай пры сьвятле зьнічкі, што сымбалізуе бэтлеемскую зорку, чытаюць урывак з Эвангельля паводле сьвятога Лукі, у якім апісваецца нараджэньне Езуса ў Бэтлееме.
 
Пасьля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у касьцёл. Напярэдадні Божага Нараджэньня ў найбольш заўважным месцы кожнага каталіцкага храма ствараецца невялічкая кампазыцыя, якая ілюструе сцэну нараджэньня Хрыста. Над ясьлямі, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, схіляецца ягоная маці і сьвяты Язэп. Ясьлі, у якіх спаў маленькі Езус у Бэтлееме, на сьвяточным стале сымбализуе жменя сена пад белым абрусам.