Плакід Янкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎Біяграфія: вікілінкі
Радок 4:
Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага сьвятара. Яго бацька Габрыель — удзельнік [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі]], паходзіў зь беднай шляхецкай сям’і, які пазьней стаў уніяцкім сьвятаром. Маці Плакіда Янкоўскага звалі Ганнай, паходзіла з роду Лыткоўскіх. У іх было чацьвёра дзяцей: Ян (1803 г. нар.), Ганна, Кацярына і самы меншы Плакід (1810 г. нар.). Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. З 8 да 14 гадоў навучаўся спачатку ў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкай гімназіі]], а затым (з 1818) у базыльянскай школе ў [[Берасьце|Берасьці]].
 
У 1826 распачаў навучаньне ў Галоўнай сэмінарыі ў [[Вільня|Вільні]], якая была пры [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] на правах багаслоўскага факультэту. Быў прыняты на вучобу за казёны кошт. У Віленскім унівэрсытэце вучыўся таксама родны брат Плакіда [[Ян Янкоўскі]]. Ян удзельнічаў у тайным студэнцкім [[Таварыства філяматаў|таварыстве філяматаў]], за антыдзяржаўную дзейнасьць быў высланы ў [[Волагда[|Волагду]], дзе і памёр. У 1830 Плакід Янкоўскі з адзнакай скончыў Віленскі ўнівэрсытэт і Галоўную сэмінарыю пры ім.
 
У 1831 ажаніўся на дачцэ старшыні Літоўскай кансысторыі Гэлене Тупальскай, з якой пражыў 35 гадоў, меў трох сыноў і двух дачок. Пазьней сьвятар узяў на выхаваньне яшчэ шасьцёра дзяцей роднай сястры Ганны, якая памерла ў 1846 і была замужам за рэктарам [[Літоўская духоўная сэмінарыя|Літоўскай духоўнай сэмінарыі]] [[Іпаліт Гамаліцкі|Іпалітам Гамаліцкім]].
Радок 10:
20 жніўня 1833 Плакід Янкоўскі высьвячаны на ўніяцкага сьвятара, потым стаў праваслаўным сьвятаром, протаярэем. Магістар тэалёгіі, прафэсар дагматычнай тэалёгіі і лацінскай мовы ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі. Віцэ-старшыня Літоўскай кансысторыі. Падпісаў акт аб ліквідацыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] ў [[1839]]. Протаярэй Плакід Янкоўскі быў узнагароджаны нагрудным залатым крыжам, ордэнамі Сьвятой Ганны 2-й і 3-й ступені.
 
З пераносам у 1845 з Жыровічаў у Вільню Літоўскай духоўнай кансысторыі і сэмінарыі жыў у Вільні, зьяўляўся настаяцелем у катэдральнай царкве сьв. Мікалая Цудатворцы, якую ў часы праваслаўнага мітрапаліта [[Ёсіф Сямашка|Ёсіфа Сямашкі]] перабудавалі са знакамітага [[Касьцёл сьв. КазіміраКазімера (Вільня)|касьцёла сьв. КазіміраКазімера]] айцоў-езуітаў. Паводле ўласнага жаданьня ў 1846 пакінуў Вільню. Зьяўляўся благачынным, жыў у [[Бялавічы|Бялавічах]] Слонімскага ўезду. З 1858 перабраўся ў [[Жыровічы]], дзе пражыў апошнія 14 гадоў свайго жыцьця. Памёр 28 лютага (11 сакавіка) 1872. Труна з яго целам была зьмешчана ў могілкавай царкве сьв. Юрыя ў Жыровічах побач з жонкай.
 
Пасьля сьмерці яго архіў доўгія гады захоўваўся ў Варшаве ў яго дачкі Тэафіліі (у замужжы Васільевай). Там знаходзіліся лісты да Юзафа Крашэўскага, [[Адам Плуг|Адама Плуга]], [[Міхаіл Баброўскі|Міхаіл Баброўскага]], [[Генрык Жавускі|Генрыка Жавускага]] і інш.