Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: krc:Костюшкону къозгъалыуу
д →‎Вынікі: выпраўленьне спасылкі
Радок 30:
 
== Вынікі ==
Паражэньне паўстаньня дало магчымасьць [[Аўстрыі]], [[Прусія|Прусіі]] і [[Расея|Расеі]] захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў [[1795]] падзяліць яе паміж сабой. Па [[ПадзелыТрэці падзел Рэчы Паспалітай#Трэці падзел|гэтым падзеле]] да Расеі адышлі [[Заходняя Беларусь]], [[Летува]], [[Курляндыя]] і частка [[Заходняя Ўкраіна|Заходняй Украіны]], Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Станіслаў Аўгуст [[25 лістапада]] 1795 падпісаў акт адмовы ад трона. Гэта якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Кацярыны II, якая ў свой час «зрабіла» яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.
 
Пасьля далучэньня да Расеі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадох [[Вільня|Вільні]], [[Горадня|Горадні]] і [[Коўна|Коўні]]. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай — Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасьцейскі (а таксама некалькі валасьцей), ковенскай — Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленьне генэрал-губярнатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўленьне складалася з чатырох аддзяленьняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.