Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Fix URL prefix
Радок 67:
У [[1921]] годзе урад надаў тэатру званьне «Акадэмічнага». Але у [[1926]] годзе тэатар стаў называцца без азначэньня «акадэмічны»: БДТ-1, бо беларускія дзяржаўныя тэатры былі таксама адкрытыя ў [[Віцебск]]у ([[Беларускі другі дзяржаўны тэатар|БДТ-2]]) і пазьней — у [[Гомель|Гомелі]] ([[Беларускі трэці дзяржаўны тэатар|БДТ-3]]). У сэзоне [[1926]]—[[1927]] гг. у памяшканьні Чырвонае залі тэатру дзейнічала «малая сцэна», як філіял асноўнай. Яна праіснавала толькі год і выкарыстоўвалася для спэктакляў з невялікай колькасьцю дзеючых асобаў. Тут ставіліся п`есы «Эльга» [[Герхарт Гаўптман|Г.Гаўптмана]], «Зялёны какаду» [[Артур Шніцлер|А.Шніцлера]], «Пінская шляхта» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В.Дуніна-Марцінкевіча]]. Спэктаклям [[Вільгельм Тэль (п'еса)|«Вільгельм Тэль»]] Заяіцкага ў апрацоўцы [[Яўсьцігней Міровіч|Я.Міровіча]] тэатар у [[1926]] годзе заснаваў дзіцячы рэпэртуар.<ref name="teatr"/>
 
Напрамак і шлях развіцьця тэатру з [[1921]] па [[1931]] гады вызначаў мастацкі кіраўнік тэатру [[Яўсьцігней Міровіч|Я.Міровіч]]. Сапраўдны творчы посьпех і славу ў шырокага глядачагледача прынесьлі яго першыя пастаноўкі «На Купальле» і «Машэка». Аднадумцам Я.Міровіча быў выхаванец [[Прага|праскай]] мастацкае школы, заснавальнік беларускае сцэнаграфіі [[Оскар Марыкс|О.Марыкс]]. Ён аддаваў перавагу на сцэне бутафорскім макетам, жывапісным плоскасным заднікам, стылізаваным касьцюмам. Святочную экзотыку тэатральных рашэньняў у пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў зьмяніў суворы стыль Д.Крэйна, аскэтызм і рацыянальнасьць якога больш падыходзілі да афармленьня індустрыяльных п`есаў і сучасных драмаў аб станаўленьні маладой дзяржавы.<ref name="teatr"/>
 
У [[1933]] годзе на сцэне тэатру адбылося ўрачыстае адкрыцьцё [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету|нацыянальнага тэатру опэры і балету]]. У 1940 годзе тэатар узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга. У [[1944]] годзе тэатру нададзена імя [[Янка Купала|Янкі Купалы]], а ў [[1955]] годзе - зноў атрымаў званьне «Акадэмічны».<ref name="teatr"/>